Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Мяленцiй Сматрыцкi - Бияграфiя

Работа из раздела: «История»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыёэлектронікі



                              Рэферат на тэму:
                            “Мяленцій Сматрыцкі”



Выканаў:
Студэнт гр. 251004
Мядзведзеў Андрэй Юр’евіч



                               Мінск, 2002 г.
Грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, пісменнік. Нарадзіўся каля 1578г. ў
мястэчку Смотрыч (цяпер Дунаявецкі раён Хмяльніцкай вобласці) у шляхецкай
сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі – вядомага
палеміста, аўтара антыкаталіцкіх твораў, рэктара Астрожскай школы, дзе
Сматрыцкі “абучаны славянчкі, грэчаскі і лацінскі”, а таксама грэка Кірыла
Лукарыса – рознабакова адукаванага чалавека, будучага канстанцінопальскага
патрыярха. Скончыўшы філасоўскі факультэт Кіеўскай езуіцкай акадэміі,
Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў паравлаўных брацкіх школах
Вільні, Мінска, Кіева. Паводле Баркалабаўскага летапісу, князь Б.
Саламарэцкі па рэкамендацыі К. Астрожскага ў 1600 запрасіў Сматрыцкага
настаўнікам да свайго сына Багдана: “ўзяўшы сына ад Лаўрэнція зараз дано да
навукі лацінскія да пана Максіма Герасімавіча Сматрыцкага”. З гэтага часу
Сматрыцкі надоўга звязаў свой лес з сям’ей памяненага князя, часта жыў у
яго маентках Саламарэчча пад Мінскам і Баркалабава на Магілеўшчыне. Разам з
сынам князя ен прадаўжаў адукацыю у розных гарадах Сілезіі, Славакіі,
Геоманіі, слухаў лекцыі ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Нюрберга, Вітэнберга,
дзе жыў і прапаведаў Лютэр. Відаць, за мяжой Смытрыцкі атрымаў ступень
доктара медзіцыны, пра што сведчыць тытульны ліст яго “Апалогіі” (1629),
Львоў). Вярнуўшыся з-за мяжы, Смытрыцкі жыў у таго ж князя пад мінскам. У
той час ішло бязлітаснае змаганне дзьвух чэркваў – каталіцкай і
праваслаўнай, за якім выразна праглядваліся сацыяльна-палітычныя і
нацыянальныя інтарэсы кожнага з бакоў. Цяжкае уражанне на Смытрыцкага
зрабілі езуіцка-уніяцкая нецярпімасць, беззаконне і разгул фанатызму ў
адносінах дя мясцовага насельніцтва “русінаў”. Уключыўчыся ў гэтую
барацьбу, Смытрыцкі напісаў шэраг брашур, у якіх не прызнаваў правамоцнасць
уніі (супраць “Разговоров береснятина с братчиком”, I “Воскресшего
Наливайко”), даваў парады пра спробы супраціўлення распаўсюджванню
уніяцкага веравызнання, наладжваў сувязі з іншымі цэнтрамі праваслаў’я
(Вільня, Львоў), садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага брацтва.
Антыезуіцкая накіраваначць яго твораў і дзейнасці выклікала да Смытрыцкага
павагу і давер насельніцтва, якое бачыла ў яго асобе свайго абаронцу.
Езуіцкі гісторык Я. Суша быў вымушаны сведчыць: “К няму як аракулу
сцякаліся людзі з ўсіх старон”. Неўзабаве Смытрыцкі перабраўся ў Вільню,
дзе ад імя праваслаўнага віленскага брацтва ў 1608 напісаў “Антыграфі, або
адказ на з’едлівы трактат” супраць твораў І. Пацея “Ерасі...”. Абараняючы
дагматыку праваслаўя, адстойваючы права на свабоду веравызнання, ў прадмове
да гэтага твора ен заяўляў пра гістарычную і прыродную праўду тых, над кім
робяць насілле: “Такава сіла праўды – чым больш яе імкнуцца задушыць, тым
больш яе замацоўваюць”.
 На прадставе юрыдычных дакументаў Смытрыцкі абвяргаў абвінавачванні
уніяцкіх аўтараў у парушэнні праваслаўнымі законаў і ўтварэнні імі
беспарадкаў, апісваў “беззаконнасць, свавольствы і эксцэссы”, якія цыняць
уніяты і католікі, парушаючы ўсе “броскія і чалавечыя ўстанаўленні”. Так
Смытрыцкі апыніўся ў цэнтры разгорнутага грамадска-рэлігійнага руху. Адзін
з лепшых яго тагачасных твораў па змесце, форме і перадачы пачуццяў –
“Трэнас, альбо Лямант ўсходняй царквы” (1610) за прыгожы і вобразны стыль
якога Сматрыцкага называлі златавучтам. У цэнтры вобраз праваслаўнай маці-
царквы, якая плача і пакутуе. У ім адлюстраваны трагічны лес народа,
разбурэнне жыцця грамадства, смута і спусташэнне ў краі: “Гора мне
няшчаснай... з ўсіх бакоў абрабаванай... выстаўленай на ўсеагулюную
знявагу... Рукі ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, двухбаковавостры меч
над галавой.” Лэты плач і пакуты – трагедыя народа, які плача ад бяссілля ў
няроўнай барацьбе з тонка спланаваным і арганізаваным каталіцка-уніяцкім
наступам. Галоўная тэма “Трэнаса...” – усбаковая крытыка каталіцкай царквы
ад яе догматаў да маральнага абрысу яе святароў.
 Адно з галоўных пытанняў, якія абмяркоўвалі тагачасныя палемісты, было
пытанне аб прычынах ажыццяўлення Брэсцкай уніі. Яно хвалявала ўсе
грамадства. Многія аўтары бачылі іх ў прыгнечаным і гаротным становішчы
праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Падзяляючы гэты погляд, Сматрыцкі,
як ніхто іншы, пераканаўча і найбольш поўна абгрунтаваў яго. Ён усебакова
паказаў агульны стан праваслаў’я, непаладкі яго структуры, дэмаралізацыю,
бяспраўе і прыгнечанае становішча ў грамадстве. Прычыны ўвядзення ўніі
Сматрыцкі бачыў ў маральным разлажэнні лухавенства. Выкрываючы жыцце
святароў ўсей царквы, Сматрыцкі даў ім трапную характарыстыку: “Ні жыцце,
ні звычаі, не паводзіны, ні адзенне не робіць вас настаўнікамі... У жыцці
вы шынкары і купцы, па звычках – лежабокі, ў размове – невукі, у
абыходжанні – крывадушныя, а па адзенні – драпежныя ваўкі, вашы забавы –
распусныя. Гэта ўсе губіць і вас саміх, і тых, хто вас пераймае”. Пасля
выдання “Трэнаса...” паводле ўказа Жыгімонта ІІІ на праваслоўнае брацтва
абрынуліся рэпрэсіі: яго друкарня была зачынена, кнігі і шрыфт знішчаны,
накладзены штраф ў 5000 злотых, карэктар Л. Карповіч быў зняволены ў турму,
аўтара ад пакарання выратаваў псеўданім (Феафіл Арфалог). Каб
нейтралізаваць ў грамадстве ўражанне ад “крамольнай кнігі”, езуіты і ўніяты
выдалі некалькі твораў супрацьлеглага зместу, у тым ліку “перастарогу” П.
Скаргі (1610), “Перыгорыю” І. Марахоўскага (1612) і інш. Яны называлі
Сматрыцкага здраднікам айчыны, агентам Масквы, вучнем Лютэра і інш. Але э
твор захоўвалі, перадавалі з пакалення ў пакаленне, перапісвалі ад рукі.
Сваю антыуніяцкую дзейнасць у духу “Трэнаса...” Сматрыцкі працягваў і
надалей. Паяля смерці Карповіча ен быў абраны настаяцелем Святадухаўскага
манастыра (прыняў манаства ў 1617), узначаліў праваслаўнае брацтва ў
Вільні. Яго дзейнасць як педагога і вучонага-філолага на працягу ўсяго
жыцця была цесна связана с праваслаўнымі брацтвамі ў Вільні, Мінску, Кіеве
і інш. Быў рэктарам брацкай школы ў Кіеве (1616-17). Абагульненнем
навуковай працы і педагагічнай практыкі Сматрыцкага з’явілася “Грамматики
славенския правилное синтагма», выдадзеная ў Еўі (каля Вільні) у 1619. Па
аналогіі з грэчаскай мовай Сматрыцкі падзяліў граматыкку на арфаграфію,
этымалогію, сінтаксіс і прасодыю. Як філолаг Сматрыцкі глыбока пранікаў ў
лад мовы, адчуў яе натуральныя ўласцівасці, выявіў яе нормы, заканамернасці
і унутраныя магчымасці. Амаль ўче наступныя выданні граматык у розных
краінах былі або скарачэннямі, або малазначнымі перавпрацоўкамі, ці прамым
капіраваннем “Граматики...” Сматрыцкага.
 У сувязі з назначэннем у 1620 Сматрыцкага ўпаўнаважаным
канстанцінопальскага патрыярха ў Кіеве разгарнулася новая хваля
антыўніяцкага руху. Да гэтага часу ў праваслаўнай царквы не засталося
ніводнай епіскапскай кафедры, не занятай уніятамі.З 1618 архіепіскапам
полацкім быў уніят Іасафат Кунцэвіч.
 У каралеўскіх граматах (1621 і інш.) Сматрыцкі і метрапаліт Барэцкі
аб’яўляліся самазванцамі і ворагамі дзяржавы. Спецыяльны каралеўскі указ
патрабаваў ад Віленскага магістрата пакараць Сматрыцкага як шпіёна і
бунтара. Была нават створана следчая камісія, тройчы Сматрыцкага выклікалі
на суд, але ен на яго не з’явіўся. На працягу 1621-23 ім напісаны і
выдадзенынаступныя творы: “Апраўданне нявіннасці”,”Абарона
апраўдання”(1621) і інш. У іх Сматрыцкі адлюстраваў новыя хвалі рэпрэсіі,
стойкасць насельніцтва. Кульмінацыяй гэтай барацьбы было паўстанне ў 1623
гараджан Віцебска, у выніку якога быў забіты епіскап-уніят І. Кунцевіч.
Сматрыцкі быў аб’яўлены саудзельнікам забойства. І тады ен тайна з’ехаў з
Вільні ў Кіеў, адтуль ў Палесціну, Егіпет, Грэцыю, дзе прабыў 3 гады. Ў
1626 вярнуўся у Кіеў. Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манастыры.
 Сматрыцкі займае значнае месца ў гісторыі грамадска-палітычнай думкі
Беларусі і Украіны І чвэрці 17 ст. Як рэлігійны дзейнік, таленавіты
пісменнік, як філолаг і педагог. Ён памер 27.12.1633

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru