Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

“Новая зямля” – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.


Не выпадкова паэму *Новая зямля» лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селя-ніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам кло-паты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.
У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала — Ан-тось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць ад Ішна адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго — аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй эвязаны ўсе спад-зяванні Міхала на лепшае жыццё,
Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках ладзіцца. I не таму, што Ан-тосю ад Бога дадзена такая ўвішнасць, проста да
любой работы гэты чалавек адносіцца з любоўю. Вось хоць бы эпізод з косамі. Антось не купляе першую, якая трапілася на вочы. Ён спрабуе яе і так, і гэтак. Адразу відаць, што чалавек ведае толк у косах. А ведае таму, што шмат часу аддаў гэтай справе і не раўнадушны да яе.Пры чыташгі твора ўвесь час адчуваецца непа-рыўная сувязь з героямі. А калі сказаць даклад-ней — мы на час чытання нібы перасяляемся да іх у сям'го і прымаем удзел ва ўсіх іх справах. Настолькі падрабязна апісаў аўтар кожную дэ-таль. Здзіўляе і тое, як глыбока паэт ведае побыт сваіх герояў: і як сцелюць сналы на таку, і як абіраюць пчаліны рой, і як высочваюць глушцоў,
Асобная старонка — адносіны герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі зачара-вання і замілавання мог напісаць толькі ўлю-бены ў свае краявіды чалавек!
ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru