Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Вобраз Сымона ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”


Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» — адзін з найлепшых класічных твораў беларус-кай літаратуры. Яна ўслаўляе таленавітасць бе-ларускага народа. Праз вобраз Сымона, на долю якога з самага пачатку выпалі вялікія выпра-баванні, Колас хацеў паказаць нялегкае жыц-цё свайго народа. Сымон быў звычайным вясковым хлапчуком. Аднак ужо з самага дзяцінства пачала праяўляц-ца адметнасць яго характару. Хлопчык вельмі глыбока ўспрымаў прыроду, па-свойму тлумачыў розныя яе з'явы. Ён бачыў у гэтых з'явах тое, што іншыя не маглі заўважыць. Але бедната і забітасць перашкаджалі бацькам Сымонкі зразу-мець, што мець такое незвычайнае дараванне, як у іх сына, — вялікае Іпчасце. Таму ўжо ў самым пачатку паэмы мы знаёмімся з нялегкім жыц-цём Сымона ў сям'і. Аўтар параўноўвае лёс хлоп-чыка з лістком на ліпе: Ён пахілы, Ён нямілы, У сям'і не мае сілы. Тым нялюбы, шпго адметпны, I брашы з ім непрывешны — Мусіць лёс тпакі пастылы. У сям'і Сымонка не мог знайсці аднадумцу, 5о яго ніхто і слухаць не хацеў. Важнай па-дзеяй, якая паўплывала на далейшы лёс хлоп-Іыка, было сяброўства з пастухом, дзедам Ку-рылам. Сымон — рамантык. Дзед Курыла — грактык, рэаліст, ён успрымае свет, зыходзя-ЕЫ са сваіх патрэб жыцця. Таму на пытанні ?ымона ён адказвае, спасылаючыся на сваё кыцце і веды. Дзед Курыла папярэджвае Сы-Іона, што з яго талентам і імкненнем усё па-наць яго чакае нялёгкая дарога. Смерць дзеда Курылы паставіла перад Сы- Іонам новыя пытанні— жыцця і смерці. Чаму так, — думае хлопчык, — дзед памёр, ў прыродзе ўсё засталося, як і было?» 

Хутка пасля дзедавай смерці Сымонка па- інуў свой дом. Лёс адкрывае перад ім новыя Іляхі, выпрабоўвае хлопчыка. Спачатку Сы- [он знаёміцца з жабраком, які хітруе і ашук- ае людзей і думае толькі аб тым, як набіць ваю торбу. Неяк з-за навальніцы Сымон з жабраком вы-ушаны былі звярнуць з дарогі, каб прасушыц-а і абагрэцца. I тут адбылася галоўная ў жыцці ымона падзея: ён пазнаёміўся з Ганнай. Воб-аз гэтай дзяўчыны не выходзіць з галавы хлоп-а аж да новай сустрэчы. Можна было б зас-шда з Ганнай, ды толькі новая дарога не давала /Іопцу спакою, клікала яго наперад. Прывяла »тая дарога Сымона да карчмы. Але застацца ў карчмара і служыць яму хлопец таксама не змог: быць пад прымусам — не для яго. Не застаецца жыць Сымон і ў панскім замку, хоць там абяцалі навучыць яго музычнай гра-маце. Іграць аднолькавыя, завучаныя мелодыі юнак не мог, душа поўнілася шчасцем толькі тады, калі мелодыя ішла ад самага сэрца. Бача-чы багацце, у якім жыве князь, хлопчык пачы-нае задумвацца, адкуль жа гэта багацце: Хто дбаў князю на палацы? Хто назнёс яму дабра? Хто выводзіў тыя вежы? Хто той замак будаваў?.. Потам, кроўю і слязамі Сцэментованы муры! Сымон не хацеў жыць пад прымусам. Не-адольным было жаданне свабоды, волі, прага даносіць да людзей сапраўднае мастацтва. Ме-навіта таму не застаўся Сымон ні з жабраком, ні ў княжацкім замку. Ён абраў дарогу ў на-род. Разам з ім пайшла і яго каханая Ганна. Якуб Колас з любоўю адносіцца да свайго героя, захапляецца яго імкненнем да волі і не-звычайнымі здольнасцямі. У вобразе Сымона аўтар увасобіў свой народ, яго імкненне да леп-шага, да свабоды, незалежнасці, усяго прыго-жага, У вобразе Сымона Колас хацеў паказаць, які складаны шлях трэба было прайсці чала-веку, надзеленаму талентам, каб знайсці гэта-му таленту прымяненне. Прачытаўшы паэму «Сымон-музыка», можна зрабіць такі вывад: сапраўднае мастацтва не церпіць прымусу.

ref.by 2006—2019
contextus@mail.ru