Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Крытыка царскіх чыноўнікаў у п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта".


"Пінская шляхта" - першая беларуская камедыя сатырычнага зместу. Значны ўплыў на стварэнне п'есы аказала паўстанне 1863-1864 гадоў, паражэнне якога В. Дунін-Марцінкевіч перажываў вельмі балюча.
Дзеянне- адбываецца ў адной з самых глухіх ваколіц беларускага Палесся, сярод балот Пінскага павета. Дзве сям'і пасварыліся паміж сабой. I ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага му-жыком. Пінскі шляхціц не можа дйраваць такую "смяротную" крыўду. Пад пагрозай апынулася і каханне дзяцей названых шляхціцаў - Грышкі і Марысі. У гэ-ты закінуты мядзведжы куток прыязджае на разгляд судовай справы станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Шсулькіным. Збіраецца ваколічная шляхта, і "судо-вы чалавек" пачынае расследаванне "крымінальнай справы аб пабоях". Затым абвяшчаецца прыгавор, які тут жа адмяняецца, таму што абодва бакі далі дрыста-ву немалы хабар.
Паколькі асноўнай тэмай п'есы з'яўляецца крытыка царскага суда, пастолькі дзейнай асобай у ёй высту-пае судовы чыноўнік - станавы прыстаў Кручкоў.
Кручкоў - тыповы вобраз прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі. Ён усякую судовую справу разглядае з пункту гледжання асабістай нажывы, як "харошае жніво". Кручкова менш за ўсё цікавіць сутнасць разглядаемай справы, ён не задаецца мэтай вы-светліць, хто вінаваты і на чыім баку праўда. Ён заў-сёды судзіць у сваю карысць. Для яго не існуюць такія
паняцці, як справядлівасць, сумденнасць, чалавекалюбства. Трапную характарыстыку атрымоўвае ён ужо ў пачатку п'есы. Героя няма на сцэне, але дра яго ўжо складваецца пэўнае ўяўленне як пра хабарніка. " Абдзярэ, як ліпку", - гаворыць пра яго Ціхон Пратасавіцкі. "У яго і рукі даўжэйшыя. Чырвонае - бедае ўсё перадзелае", - гаворыць пра яго Куторга. "Дзе ўнадзіцца юрыста, вымеце хату дачыста", - спявае той жа Куторга ў куплетах. Пры стварэнні вобраза Кручкова аўтар карыстаецца прыёмам пераўвелічэння. Такі прыём дазваляе пісьменніку зрабіць вобраз прадметам усеагульнага емеху. Цяжка паверыць, што Кручкоў не ведаў, колькі ў месяцы дзён, у які час ён жыве. У час судовай справы ён выказвае такія "ісціны", якія можа абвергнуць дзе-сяцігадовае дзіця. Па словах Кручкова, у месяцы каст-рычніку - 45 дзён, у красавіку - 49, у сакавіку - 69. Ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 годзе, у той час як сам дзейнічае ў 60-х гадах XIX стагоддзя. I гэтую бязглуздзіцу слухае шляхта - былое рыцарства польскіх каралёў і феадалаў. Яна нават прыходзідь у захапленне ад юры-дычных здольнасцяў прыстава. Гэтым аўтар высмен-вае не толькі тупасць, нахабства, самавольства царскіх чыноўнікаў, але і абмежаванасць шляхты, яе невуцтва, якое так на руку хціваму Кручкову. Той наскрозь ба-чыць закасцянелую, пыхлівую шляхту і выкарыстоўвае любую магчымасць вывудзіць з яе кішэняў грошы.
ref.by 2006—2019
contextus@mail.ru