Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру твора. Вобраз Тараса.


"Тарас на Парнасе” -- адзiн з самых выдатных творау беларукай паэзii ХVII стагоддзя. Якiм шляхам пойдзе маладая беларуская лiтаратура, на якiя мастацкiя узоры будзе арыентавацца -- пра гэта сведчыць паэма.

Галоуны пафас паэмы заключаецца у сцвяджэннi перадавых поглядау на лiтаратуру, высмейванне псеуданароднасцi i абароне сапрауднай народнасцi.

Паэма сцвярджала права беларускага народа мець сваю лiтаратуру на роднай мове. Вобразамi i карцiнамi даводзiла, што свет народнага жыцця вельмi цiкавы, варты самай пiльнай увагi пiсьменнiкау. “Т. на П.“ -- твор парадыйна-сатырычны. Некаторымi асаблiвасцямi ён зблiжаецца з "Энеiдай навыварат", у тых карцiнах, дзе у налiчным плане малююцца старажытна-грэчаскiя i рымскiя багi. Падабенства выдавочна сведчыць пра тое што аутар добра ведау папулярную у яго час "Энеiду навыварат", працягвау яе традыцыi. Парадыйнасць паэмы мае iншы сэнс. Аутарская сатыра у творы скiравана не на дваранскi класiцызм, а на тыя з'явы, што перашкаджалi развiццю прагрэсiунай лiтаратуры у час напiсання паэмы.

У паэме ставiцца важная, значная тэма, буйным планам паказаны галоуны герой. Тэма раскрываецца сваеасаблiва, палемiчна. Аутар вядзе скрытную, але вострую спрэчку з рэакцыйнымi пiсьменнiкамi, што прымушае яго звярнуцца да адпаведных прыемау i сродкау. Свае адносiны да лiтаратуры ён выказвае не прама, а праз iншасказанi, мастацкiя увасабленнi. Вачыма Тараса аутар глядзiць на пiсьменнiкау. Пушкiн, Гоголь, Лермантоу, Жукоускi -- характаразуюцца па-народнаму проста i выразна: “Чатыры добрых малайцы", "прайшлi, як павы". Пiсьменнiкi рэакцыянеры ва ускрашаннi Тараса "агалелыя паны”. Выяувiушы свае адносiны да пiсьменнiкау, аутар паказвае, што робiцца на Парнасе г. зн. У лiтаратуры. Ён малюе карцiну сустрэчы Тараса з багамi на парнаскай гары, дзе Тарас i багi выступаюць як лiтаратурныя вобразы-характары. Найвышэйшае значэнне у выяуленii iдэi твора мае вобраз палясоушчыка Тараса. Вобраз раскрывацца у 2-х планах. Яго бачым як канкрэтна-жыццевы характар з пэунымi iндывiдуальнымi i тыповымi рысамi i як вобраз абагульнена-сiмвалiчны. У пачатку паэмы ен характаразуецца як чалавек мяккi, пакорлiвы, рахманы, вельмi старанны у адносiнах да сваей службы: ён "балота з рання да цемнай ночы пiльнавау, за што быу у вялiкай пашане у пана”. У заключных радках паэмы пра Тараса гаворыцца iншае: "З тых пор Тарас ужо не ходзiць, так дужа рана па лясах". Тарас пасля сваiх прыгод-сустрэч з пiсьменнiкамi-наглядеуся на паводзiны паноу i змянiу свае адносiны да жыцця. На гары Парнас Тарас як асоба раскрываецца больш абагульнена, як народны харарктар. Ён смелы, дасцiпны, здольны да танцау. У аценках жыхароу Парнаса i пiсьменнiка Тарас выяуляе практычны розум, назiральнасць, пачуцце гумару, здольнасць захапляцца прыгожым.

Задума аутара паэмы не абмяжоувалася задачай стварэння конкрэтнага характару простага чалавека. Яна мела на мэце выявiць адносiны да лiтаратурнай барацьбы, даць аценку лiтаратуры з пазiцый народа. Гэта задача вырашаецца i праз вобраз Тараса. Яго вачыма аутар глядзiць на пiсьменнiкау i на з'явы лiтаратурнага жыцця. Сэнс карцiны на Парнасе, калi Тарас знаходзiцца сярод багоу, можна растлумачыць як сутыкненне новага лiтаратурнага героя з традыцыйнымi персанажамi дваранскай лiтаратуры, якiя выглядаюць смешнымi у параунаннi з iм. Тарас бачыцца як увасабленне народнага характару, лепшых яго рыс.

Вобразам Тараса, простага беларускага селянiна, якi настойлiва iдзе на Парнас, г. зн. у лiтаратуру, аутар сцвяржае думку аб тым, што нараджаецца новая, дэмакратычная лiтаратура, якая зробiць галоуным героем простага чалавека, раскрые багацце i прыгажосць яго душы, яго характару.

ref.by 2006—2019
contextus@mail.ru