Кароткі змест:
У пачатку твора апісваецца старажытны курган. 3 ім звязана наступнае паданне. Шмат гадоў назад "на гары на крутой" стаяў "белы хорам", у якім жыў князь "недаступны і грозны". Ён "спуску і ласкі не знаў непакорам". Аднойчы была ў князя вялікая бяседа. На вяселле князевай дачкі з'ехалася шмат знатных гасцей. На трэці дзень "князь прыдумаў адну для дружыны пацеху-забаву", зага-даў паклікаць старога гусляра. Пасадзілі гусляра "на ганку, між клёнаў і ліп". Невыдумная світка - убор на плячах, Барада, як снег белы - такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі - баі. Князь загадвае гусляру іграць: - Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям Поўны гуслі насыплю дукатаў; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам - Канапляную возьмеш заплату.
Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі "струны жывыя". Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ен нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты - "цёртая сталь ад кайданаў". Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў: - Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю! Знае хай, хто тут пан: я - ці неба! Закапалі старога гусляра. "Не часалі дамоўкі яму сталяры, не заплакалі бліжнія вочы". А хорам князя "гудзеў, не маўчаў, шалы, музыка ў такт рагаталі". На тым месцы, дзе быў закапаны гусляр, вырас дуб. Людзі кажуць, што раз у год выходзіць з кургана з гуслямі дзед I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць, I на месяц глядзіць, як сам, белы. Калі б хто зразумеў тую песню, то не зазнаў бы гора ніколі. |