Вобраз палясоўшчыка ў паэме "Тарас на парнасе". - REF.BY

 
 

 

Вобраз палясоўшчыка ў паэме "Тарас на парнасе".
Вобраз Тараса ў паэме «Тарас на Парнасе» не аднабаковы. Памылкова думаць, што невя-домы нам аўтар хацеў паказаць толькі нейкага канкрэтнага чалавека і не болей. Хоць у пачат-ку паэмы, калі мы толькі знаёмімся з Тарасам, узнікае менавіта такая думка. Аўтар вельмі па-драбязна апісаў, што гэта за чалавек, дзе ён жыў, чым займаўся, як адносіўся да сваёй службы і як адносіліся да яго:
Штпо ж, чалавек ён быў рахманы, Гарэлкі ў губы ён не браў, Запгое ў ласцы быў у пана — Яго пан дужа шанаваў.
ТТТырыня і разнапланавасць вобразу Тараса ста-новіцца зразумелай трохі пазней, калі герой апы-нуўся ля гары, што вяла на Парнас, і стаў свед-кам таго, як падымаліся туды розныя Ігісьмеюгікі. Няма сумнення, што перадавых дэмакратьганых пісьменнікаў Тарас паважае, называе іх «чаты-ры добрых малайцы»:
...Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі I Гогаль шпарка каля нас Прайшлі, як павы,, на Парнас.
I наадварот, пра пісьменнікаў-кансерватараўі аўтар гаворыць з насмешкай і неадабрэннем:[ яны лезлі, крычалі, штурхаліся.
Праз адносіны Тараса да розных колаў Ігісьмен-1 нікаў аўтар хацеў даць ацэнку літаратуры з па-зіцый народа. I ў першую чаргу — гэта была пазіцыя самога аўтара. Бо па тым, з якой сімпа- [ тыяй ён адносіцца да свайго героя, можна| ўпэўнена сказаць, што і сам ён выхадзец з на-1 рода, з сялянства.
Багі ў паэме — традыцыйныя персанажы два-ранскай літаратуры. Таму такімі смешнымі вы-глядаюць яны ў параўнанні з Тарасам, які ў па-эме — увасабленне новага літаратурнага героя.
Патрапіўшы на Парнас і апынуўшыся сярод багоў, Тарас, калі пачуў вясёлую музыку, не змог утрымацца і кінуўся ў скокі. Ды так, што:
Як стаў прытаптываць атопкам, Аж рот разявілі Багі; То ён прысвісне, то прытопне, То шпарка пойдзе ў кругі.
У гэтых радках таксама яскрава адчуваец-ца сімпатыя аўтара да свайго героя. Тарас тут — увасабленне народнага характару: вясё-лы, спрытны, здольны.
Тым, што Тарас не абмінуў Парнас, а з ціка-васцю стаў набліжацца да яго, аўтар хацеў па-казаць неабыякавасць простага народа да літа ратуры. А яшчэ завастрыў увагу, што нара-джаецца новая літаратура, ствараць якую будзе просты чалавек і героем якой таксама будзе ён.

 

REF.BY 2006-2016
contextus@mail.ru