Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 
Залаты прамень

Кароткі змест:

   На горцы стаяў невялікі лясок. Былі ў ім рэчачка, азярцо, балотца, сям-там прабіваліся крынічкі.
   3 лясных гушчароў выходзіў лясун, пляскаў у далоні, падаваў знак, што пачынаецца ноч. Выляталі совы, з-пад кары вылазілі светлякі і запальвалі свае зялёныя ліхтарыкі. Павукі між дрэў нацягвалі танкаструнныя арфы - павуці-ну. Туман дурманіў лес і "дадаваў нізінам і іх насельніцтву яшчэ болей цемры і таемнасці".
   Лясун ускладаў на галаву карону, браў бліскучую, зробленую з гнілушак, палку і граў на струнах арфы. Гэтая музыка чаравала лес і ўсе істоты. Потым лясун выступаў з прамоваю: "Я... шчодра асыпаў вас дарамі і вызначыў вам лёсы. Праведзены граніцы кожнаму з вас, каб у сваіх граніцах выконвалі вы маю волю..."
   Так праходзілі гады і вякі. Але аднойчы ўстаноўлены парадак быў парушаны.
   Сонца паслала на зямлю свае праменні. Адзін прамень, якому "было прызначана зараніць у сэрцы стварэнням на зямлі новыя мыслі аб новай праўдзе і справядлівасці на свеце", заблудзіўся ў глухой цемрадзі сусвету. Шукаючы зямлю, заходзіў на вядомыя і невядомыя планеты. Сустракалі яго непрыветна. Ад яго змрокам, туманам, хмарамі закрывалася зямля. Толькі часам свяціўся промень ружовым ззяннем у бяздоннях неба.
   Як заўсёды гаварыў прамову лясун. I раптам заўважыў на тонкіх іголачках хвой не халодны зялёны бляск, а жывыя ружовыя агеньчыкі. Лес і ўсё яго насельнікі глядзелі ўгору і весела пасмейваліся. Задрыжэла ў руках лесуна бліскучая палка і рассыпалася, кінуліся хавацца павукі і совы.
   Аўтар гаворыць пра несправядлівасць устаноўленага ў лесе ладу, які прымаўся ўсімі як адвечны закон. "Ці справядліва, што на горачку, дзе так слаўна грэе сонца, не дапускаюцца брусніцы, чорныя ягады, ну і хоць бы сабе дзе-раза?.. Чаму адным - сонца, а другім - цень? I наогул, чаму адны павінны прыносіць ахвяры, каб на іх трупах будавалі свой дабрабыт другія? "
   Прыгажосць чараў, страх цемры, велізарнасць нябесных прастораў падкрэслівала ноч. Ноччу з'яўляліся зоркі, вабячы прыгажосцю і недасяжнасцю. Аддаленасць зорак утварала вельмі прыгожыя іх злучэнні, "бо далеч, як ніякі ў свеце мастак, умее паказаць рэчы ў найпрыгажэйшым выглядзе". Пераліўчаты бляск зорак змушаў усё жывое неяк рэагаваць на яго.

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru