Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Стары лес


  Цэлыя вякі жыла пушча згодна і шчасліва. Аднойчы з аднаго берага на другі трапіла насенне старой, усімі паважанай ліпы. На семя асіна наўмысна скінула тоўсты сук, а потым побач з ім апусціла сваё насенне. Пакуль ліпавае насенне выбівалася з-пад сука, асіна ўзышла і заглушыла ліпку.
   Дзяцел расказаў пра гэта старой ліпе. Высокі вяз, крэпкі граб уступілі ў размову, пацвярджаючы, што ўжо не першы раз так робіцца на другім баку рэчкі.
   Глуха зашумела пушча. Шум перакінуўся за рэчку, у другую частку лесу. За доўгія гады сумеснага жыцця назбіралася шмат крыўды і нянавісці. У спрэчку ўступілі звяры і птушкі, якія прынялі бок сваіх берагоў.
   Страшная бура завыла над пушчай. Пачалі трашчаць крохкія асіны, падаць яліны. Сашчапіліся два асілкі: магутны дуб з таўшчэразным вязам, якія добрымі суседзямі стаялі многія дзесяцігоддзі па розныя бакі нешырокай рэчкі. Не вытрымаў, упаў стары вяз. Помсцячы за смерць бацькі-вяза, уключыліся ў бойку ўсе яго суседзі. На абарону дуба ўстала супрацьлеглая частка лесу. Дзень і ноч білася пушча. Пасля пабоішча ўсё ў лесе гаварыла пра разбурэнне і смерць.

   Прыйшла вясна. Плакалі рэдкія ацалелыя дрэвы над нежывымі сваякамі, знаёмымі. "I нашто была нам тая трасяніна?" - казала рэшта знявечанай пушчы. Хвоі абвінавацілі ва ўсім рэчку. "Ну і ўцешцеся, калі знайшлі вінаватага!", - адказала сярдзітая сойка. 

ref.by 2006—2019
contextus@mail.ru