Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Пісьмо з-пад шыбеніцы


Марыська чарнаброва, галубка мая,
Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля твая?
Усё прайшло, прайшло, як бы не бывала,
Адна страшна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду бог нас стаў караці,
Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
То мы прападзем марна, но праўды не кінем,
Хутчэй неба і шчасце, як праўду, абмінем...

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе,
I часам спамяні пра Яську свайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго,

А калі слова пяройдзе у дзела,
Тады за праўду станавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, народзе, старасці свабодна.

 Браты мае, мужыкі родныя! 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за твакз праўду, « Прымі, народзе, па шчырасці маё слова, прадсмяротнае, бо яно як бы з таго свету, толькі для дабра твайго напісана.
Няма, браткі, болыпага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавеку галаве мае розум і навуку... Но як дзень з ночай не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй...
Для таго то, народзе, як толькі калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б'юцца за праўду і свабоду, тады і ты не аставайся ззаду, ног ухапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і на-роднае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажы-
веш шчасліва...

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru