Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Злодзей


Кароткі змест:

   Кастусь не паспеў звесці ў гумно ўсё жыта, таму пайшоў начаваць у поле. Заснуць яму не даюць песні, якія чуваць і з вёскі, і з панскага фальварка, і з пасекі, дзе былі начлежнікі.
   З'явіўся злодзей і ўзяўся "сярпом абразаць спрытна каласы ды сыпаць у мяшок". Калі ён збіраўся закінуць поўны мех за плечы, Кастусь схапіў яго за каўнер. У злодзеі Кастусь пазнаў суседа Ліканора, які "меў пяток дзяцей і крыклівую бабу".
   Кастусь пачаў сарамаціць Ліканора, хацеў нават даць таму ў каршэнь, але надта жаласна енчыў сусед. Тады ён вырашыў узяць з суседа слова, што той больш не будзе красці. Ліканор гэтага яму не абяцаў. Ад такой нечаканасці Кастусь нават зарагатаў.

  "Нешта ёкнула ў сэрцы Кастуся, ён успомніў высахшую, заўсёды галодную Ліканорыху і абарваных дзяцей ". Кастусь аддаў мех з каласамі суседу, патрабуючы паабяцаць, што той у другі раз не пойдзе да яго красці. I зноў Ліканор цвёрда сказаў: "Не!.. Не, абяцаю!" Кастусь папярэдзіў тады, што ў другі раз жывым Ліканора не выпусціць, і сусед шпарка пайшоў з вялікім мехам на плячах. "- Дык няхай яго трасца, гэтакага... Які ён акуратны, не фальшывы чалавек!" -сказаў Кастусь, ... лёг пад крушняй з нейкай лёгкасцю на душы". 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru