Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Патрыятычная лірыка ў паслярывалюцыйнай творчасці Янкі Купалы


Патрыятычная тэматыка ў творчасці Я. Купа-лы займае галоўнае месца. Лешпыя вершы дарэ- валюцыйнага часу і творы, напісаныя ў савецкі час, прысвечаны радзіме і родным мясцінам, гісторыі і сучаснасці. Яны паэтызуюць прыга-жосць прыроды, годнасць і духоўнае багацце чалавека працы. Праўда, эмацыянальны лад патрыятычнай лірыкі савецкага часу значна адрозніваецца ад вершаў дарэвалюцыйных. У паслякастрычніцкі перыяд у вершах паэта пераважае настрой ба-дзёрасці, аптымізму, жыццясцвярджальнага па-чатку. Верш «Світае» найболыы яскрава выра-жае змены ў жыцці народа: Эй, годзе ўжо спаць! Уставайце!
Глядзіце — світаць пачало.
Ствараецца ўраджанне, быццам верш пра-сякнуты сонечнымі промнямі. У вершы «У вырай» паэт звяртаецца да воль-ных птахаў, сакалят з заклікам смела адпраў-ляцца ў выран, узнёсшыся да неба, да зорак, да касмічных вышынь. У першым радку ме-тафарычнасць вобраза птушак не раскрываец-ца, але ўзнёслая танальнасць і заклік пазна-ваць свет даюць зразумець, што існуе яшчэ адзін сэнсавы план. У другім радку аўтар звяр-таецца да птушак, называючы іх нашчадкамі крывічоў — старажытных продкаў беларусаў, і ў чытача ўжо няма сумнення, што ў вобразе вольных птахаў — метафарычнае ўвасабленне беларускага народа. Паэт заклікае народ «выле-цець к славе з пагібельнай плесні і песняй агністай дзівіді народы*, гэта значыць адмовіцца ад змрочнага мінулага і смела імкнуцца насус трач усяму новаму, сучаснаму, прагрэсіўнаму, што нясе новы час.Аднак пазней Купала стаў заўважаць у но-вым жыцці і многія адмоўныя з'явы. 3 болем рэагаваў паэт на русіфікацыю, навязаную Мас-квой, на прынцып пралетарскага інтэрнацыя-налізму. 3 горкай іроніяй піша Купала аб вымушаным адмаўленні ад роднай культуры, аб адарванасці ад нацыянальных гістарычных каранёў. О так! Я — пралетар!.. Яшчэ ўчора раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар I над царамі цар магутны! Інтэнсіўнае прымяненне гратэску ў першым слупку падкрэслівае пачуццё горычы і болю, што ахапілі паэта ад усведамлення дзяржаў-най ідэалогіі бездухоўнасці. Мастацкі прыём гіпербалы ў двух апошніх радках сведчыць аб крытычным успрыняцці паэтам палітычных догм савецкай улады. Купала не крывіць душой, а творча адлюстроў-вае жыццё ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці. Аўтар паважае свой талент і свайго чытача. Ён праўдзіва выражае свае думкі і пачуцці, нават калі яны не супадаюць з афіцыйнымі поглядамі, застаецца верным праўдзе жыцця.
ref.by 2006—2019
contextus@mail.ru