Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Колоса. Тэма роднага краю у яго паэзii.


Лiрыка Якуба Коласа багатя i разнастайная па ахопу жыццёвых з'яу, па выяуленню чалавечых пачуццяу. Гэта шчырая i праудзiвая песня аб народзе, яго жыццi i працы, думках i жаданнях. Разам з тым гэта увасабленне свабодалюбiвых iмкненняу самаго паэта. Яго рэвалюцыйна-дэмакратычных iдэалау, гарачай любвi да бацькаушчыны, да роднай прыроды.

Многiя вершы паэта журботна-элегiчныя. Ён называу вершы песнямi жальбы. Коласа трывожыу i засмучау лёс бацькаушчыны. Тужлiвым болем напоунены вершы пра жыццё вёскi, пра яе беднасць ("Веска"). Убогiя, скрыуленыя хаты; кучка крывых вербачак; могiлкi з нахiленнымi крыжамi -- гэта вобразы, якiя ствараюць уражанне цяжкага, бязрадаснага сялянскага жыцця.

Сумна сiратлiва выглядае родны край ("Наш родны край"). Колас праудзiва раскрывае цяжкi лёс радзiмы, горкую долю народа у часы царiзму. Паэт паказвае бесчалавчнаць прыгнечання працоунага сялянства, невыноснасць становiшча бедняка. Шукаючы ратунку ад беднасцi, сялянiн iдзе на зарабаткi у плотнiкi ("Плотнiкi").

Два галоуныя матывы спалучаюцца у лiрыкi Я.К.: любоу да народа i ненавiсць да яго прыгнятальнiкау. Песнi жальбы часта вылiваюца у песнi гневу i абурэн ня. У вершах гучыць заклiк да змагання ("Не бядуй”, "Будзь цверды"). Тэма усенароднай помсты прыгнятальнiкам раскрываецца у вершы "Ворагам” -- узор грамадзянскай лiрыкi Я.К. Народ выклiкае "багачоу i панства” на суд, абвiнавачвае iх у цяжкiх злачынствах, выносiць iм суровы прыгавор. Прысуд народа -- гэта прысуд гiсторыi. Час расплаты непазбежны -- гэта сэнс верша. Думка гэта як заклiк да народнай рэвалюцыi.

Матыу пратэсту i помсты гучыць у вершы "Мужык". Гаварць сялянiн-бядняк. Гэта яго голас. Гэта споведзь яго душы. З горкай крыудай расказвае мужык пра сваё жыццё. Тон верша прамоунiцкi. Мужык у паказе Коласа -- чалавек свабодалюбiвы. Галоунае у яго словах -- не скарга, а пачуцце непакоры, нездаволеннасцi сваiм паднявольным становiшчам. Селянiн не хоча цярпець i пакарацца. Ён перастае верыць папоускай хлуснi, у яго душы расце пачуцце чалавечай годнасцi, усядамленне неабходнасцi барацьбы з прыгнятальнiкмi народа. У вобразе мужыка выяулены лепшыя рысы народнага характару, рэвалюцыйныя нстроi усяго працоунага сялянства. Iдэя верша -- "я -- мужык, я гонар маю, гнуся, але да пары...“ Гэтым высокiм грамадзянскiм пачуццем асветлены яго прачулыя, глыбока лiрычныя вершы.

Верш "Родныя вобразы" -- зварот да роднага краю, роздум аб радзiме. Паэту “любы i гоман нiвы, i лесу высокага шум -- гуд шчаслiвы, i песня магутных дубоу". Цудоуная прырода Беларусi радуе, але радасць гэта няпоуная. Радаснае, светлае пачуцце злiваецца са смуткам. Родныя вобразы, "поуныя смутку i жальбы нядолi, поуныя сумнай красы". Колас засмучаны, што радзiма яго заняволена. Яго смутак -- гэта смутак паэта-грамадзянiна, у якога балiць сэрца за прыгнечаны народ. Патрыятычная лiрыка Коласа прасягнута любоую да бацькаушчыны, прагай свабоды, радасным прадчуваннем блiзкай перамогi народа.

Колас хацеу бачыць сваю радзiму вольнай i шчаслiвай. Сваю веру у лепшую будучыню народа паэт выказау у вершы "Не бядуй". Паэт заклiкае народ не паддавацца роспачы, не трацiць надзеi на вызваленне. Ён верыць, што родны край не загiне у цеменi начэй. Як пасля зiмы прыходзiць вясна, так пасля цяжкага прыгнету настане дзень свабодны. Вобразы вясны, сонца, зiмы, цеменi начэй ужываюцца як паэтычныя увасабленi. Яны кантрастна супрацьпастаулены. Вясна i сонца сiмвалiзуюць светлую долю радзiмы, зiма i цемень начэй -- панаванне рэакцыi, прыгнечанне.

Паэзiя Я.Коласа была паэзiяй тугi i смутку. Невыпадкова свой першы зборнiк вершау паэт назвау "Песнi жальбы" (1910). У iм многа лiрычных, шчырых вершау пра бацькоушчыну, пра "забыты богам край". У вершы "Родныя вобразы" Я.Колас звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з пытаннем-роздумам якая сiла прываблiвае яго да бацькоускай зямлi, чаму напауняецца яго сэрдца смуткам i радасцю:

Вобразы мiлыя роднага краю,

Смутак i радасць мая!

Што мае сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

К вам мае узгорачкi роднага поля,

Рэчкi, курганы, лясы,

Поуныя смутку i жальбы нядолi,

Поуныя сумнай красы?

Лiрiчная паэзiя Я.Коласа -- гэта песнi i думы аб жыццi народа, аб яго цяжкай долi ва умовах царiзму. Жыцце сялянства, яго быт i праца, iмкненнi i патрабаваннi -- галоуная тэма лiрыкi Я.К. Паэт паказвае беззямелле, жахлiвую беднасць i галечу сялянскiх мас. Убогiя, "скрыулныя хаты, сляпыя вокны, заткнутыя жмутамi ануч, гразь i непагоду i пыл у пагодныя летнiя днi” -- такой паустае з творау Я.К. беларуская дакастрычнiцкая веска ("Весна", "Наша сяло").

Верш "Мацi” пабудаваны на бытавых матэрыялах. Праудзiва намаляваны тут вобраз гаротнай сялянскай жанчыны -- працаунiцы. Доугая зiмняя ноч, дзецi спяць, толькi мацi з вераценцам тулiцца пры печы i думае сваю цяжкую думу. Яна успамiнае свае дзяцiнтва. Заучасная смерць мужа-батрака, пакуты сына-астрожнiка, усе гэтыя нягоды злiваюцца у адну суцэльную карцiну абездоленага сялянства.

Пратэст Я.К. супраць цяжкага становiшча працоунага сялянства выяуляецца у вершы "Мужык". У iм паэт малюе вобраз прыгнечанага беларускага сялянiна. Мужык бедна апрануты, абуты у лапцi, яго рукi пакрыты мазалямi. Цяжкая праца надарвала сiлы яго, але не зламала яго волi да лепшага жыцця. У вобразе мужыка Я.К. раскрывае такiя рысы народнага характару, як працавiтасць, вынослiвасць, iмкненне да свабоды.

“Ворагам” -- гэта верш грамадзянскай лiрыкi. У iм паказана абуджэнне палiтычнай свядомасцi сялянятва у эпоху першай рускай рэвалюцыi. У гэтым вершы Я.К. гаворыць ад iмя народа, паказвае яго гнеу i абурэнне. Я.К. выкрывае багачоу i панства як дзiкiх i нахабных эксплуататарау, выносiць iм суровы прысуд.

На увасабленнi з'яу прыроды пабудаваны верш "Песнi вясны". Тут даецца вясеннi пейзаж праз вобразы вясны i прыроды. Колас перадае iмкненнi народа да свабоды, да лепшага жыцця. Ён клiча людзей да аб'яднання i згуртаванасцi.

Маленькiя ручайкi злiлiся у магутнаю раку i выйшлi на прастор. Сiла гэтых ручайков, якiя злiлiся разам i гоняць шмат вады -- наглядны прыклад для працоуных. Iм трэба аб'яднацца, злучыцца. Толькi пры гэтай умове яны могуць дасягуць волi, дабiцца вызвалення.

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru