Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".


"Новая зямля” -- энцыклапедыя беларскай прыроды. Прырода у паэме адухоулена i быццам жыве сваiм жыццём. Прырода -- месца працы i адпачынку любiмых герояу Я.Коласа. Паэт вельМi любiу лес, ведау адмеднасць кожнага дрэва. Таму ужо у першым раздзеле паэмы даецца апiсанiе лесу i асобных дрэу так, што мы iх уяуляем зрокам. “Каля пасады леснiковай...“ Чатыры пары года у паэме -- гэта увесь каляндар працоунай дзейнасцi сялян: у той час, калi iдэе вясна, калi поле запахла зноу раллёй, Мiхалу хацелася "жыць, ушыр разняцца, за долю лепшую змагацца". Асаблiва пашанцавала у паэме летнiм пейзажам, бо недарэмна народная мудрасць гаварыць, што "летнi дзень год кормiць". Вось малюнак працы на лузе: "А дождж шумiць, дождж iдзе” Колас любiу навальнiцу, тую, што бывае на Беларусi, у якой чуеца моц i прастор, сенакосную пару, калi i самому цяжка завiхацца з касою "Я шчасця большага не знаю, цi знаць яго ужо не прыйшлося, як толькi тут, на сенакосе!". У Я.Коласа прырода -- самастойны герой паэмы. Тонка адчуваючы яе прыгажосць, чалавек працы глядзiць на прыроду вачыма практыка. Ад таго, якое стаiць надвор'е, у жыццi сялян залежыць многае. “Вясна павiнна быть ураджайнай, вада шумiць штоль незвычайна". Працаунiку здаецца, што "песнямi аб глебе зальюцца жаваранкi хорам". А у гаспадынi есць прыкмета: "Снег на куццю, грыбы на лета". “Такая суш, крый бог пажару” -- непакоiцца Мiхал. Паэта радуе адвечная прырода i тая, да якой дакранулася рука чалавека. “Эх, скошан луг, i знiклi краскi” -- шкадуе паэт. I як радасна, калi усе зробле на у пару. “А глянь на луг у вечар, браце” -- запрашае паэт палюбавацца, У паэме адразу можна зауважыць, як паны абыякава адносяцца да прыроды, калi прыязджалi у яе пастраляць глушакоу, прырода нiбы пратэставала супрць знiшчальнасцi яе i як бы чакае, каб няпрошаныя госцi выбралiся хутчэй. “Стаяць вакол мауклiва хвоi...“ Затое як абудзiуся лес, калi прыйшлi сюды грыбнiкi-сяляне з навакольных весак. “Настроiу струны лес мауклiвы на лад вяселы, на шчаслiвы". Па-сапрауднаму родны край любiць той, хто ахоувае i умела ператварае прыроду, толькi тады яна дарыць чалавеку прыгажосць.
ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru