Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Катула: жыццё і творчасць.


У Расіі імя Катула стала вядома з XVIII стагоддзя- і не без пасрэдніцтва Польшы. Так, у Кіева-Магілянскай акадэміі вучні вышэйшага граматычнага класа чыталі вытрымкі з антычных паэтаў:Катул, Тыберый, Праперцый. Якіх-небудзь іншых напамінаў пра Катула у першай трэці стагоддзя не было.
Першым рускім літэратарам, на якога Катул аказаў істотны ўплыў, быў Феафан Пракаповіч: у сваіх трудах “Аб мастацтве паэзіі” і “Рыторыка”ен упамінае творы паэта. Аднак ен з усей строгасцю і асуджаннем адносіўся да “непрыстойнасцей”, якімі, як ен лічыў, ізабілавалі творы вялікага веронца. Ставячы Катула на адзіны ўзровень з Авідзіем і Марцыялам, Пракаповіч піша: “Але я рашуча заяўляю, што яны ў многім паграшылі супраць паэзіі, якой яны сябе пасвяцілі, бо сваімі нячыстымі творамі абражалі яе і шкодзілі маральнаму боку чалавечага жыцця.”
У сярэдзіне XVIII стагоддзя Катул з’явіўся ў кнігарнях Масквы і Пецярбурга. Але два выстаўленных на продаж экзэмпляры цудоўнага нямецкага выдання доўгі час не маглі знайсці свайго пакупніка. Адным словам, “брутальная” паэзія Катула не супадала з ідэаламі класіцызма, яе зусім не перакладалі, ды і чыталі, мабыць, толькі тыя, хто атрымаў класічную еўрапейскую адукацыю ці шмат часу жыў у Еўропе.
Толькі у апошняе дзесяцігоддзе “галантнага стагоддзя” пераклады Катула ўбачылі свет. Захавалася імя і аднаго з першых яго перакладчыкаў-Андрэй Бухарскі, аўтар перакладзеных з французскай мовы сентыментальных трагедый, некалькіх од і невялікіх вершаў. Адным з першых перакладчыкаў Катула быў таксама нехта з загадкавымі ініцыяламі А.Л.
На пачатку наступнага стагоддзя зацікаўленасць да паэтычнага наследдзя Катула расце. У перакладчыкаў паэтыка Катула злілася з больш роднаснымі для рускага чалавека элегічнымі марамі Тыбула, патрыятызмам Гарацыя і радасцю жыцця Анакрэона. Менавіта у стыле апошняга зроблены знакаміты пушкінскі пераклад “З Катула”. Па словах М.Неміроўскага, “Пушкінскі пераклад выйграў у “анакрэатычнасці”, згубіўшы, аднак, рымскую катулаву грубасць и лаканічнасць.” Наогул, трэба адзначыць, што пераклады Пушкіна, Дэльвіга, Вастокава і іншых асэнсоўвалі яго паэзію у кантэксце рускага фальклора ці, як было зазначана, анакрэонцікі. І усе ж захапленне антычнай паэзіяй у цэлым, адзначаўшая дзейнасць такіх перакладчыкаў, як С.Раіч, М. Філосафаў і З. Северскі, не магла не аказаць пэўнага ўплыву: у новых пакаленняў чытачоў прыхільнасць да паэзіі Катула расце.
Сваю лепту ўнес у папулярызацыю Катула Афанасій Фет. Менавіта Фет першым пераклаў зборнік ягоных вершаў цалкам. Прызнаваючы, што “імітуюць, як хочуць, а перакладаюць, як могуць”, А. Фет тым не менш і сам перакладае, не захоўваючы размера, пакідаючы хіба што толькі гекзаметры і элегічныя дысціхі, да таго ж шматразова парушаючы вобразны строй и логіку Катула.Акрамя таго, пераклады Фета вельмі русіфікаваныя. І ўсе ж ен казаў, што дакладнасць перакладаў была вельмі высокай.
Дваццаць пяць вершаў Катула пераклаў Ф.Корш, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, акадэмік, лінгвіст-палітолаг, сваі пераклады ен лічыў “адаптаванымі да сучасных поглядаў”, паўэлегічнаму, паўрамантычнаму стылю другой паловы XIX стагоддзя. Катул у ягоных перакладах збліжаецца з Петраркай і Гейне, а ўся творчасць паэта выглядае як сваевобразная рэканструкцыя этапаў кахання да Лесбіі. У Корша, як і ў Фета, у перакладах прысутнічае рыфма.
Да першага рэальнага паэтычнага поспеху у спасцігненні Катула можна аднесці пераклады А. Петроўскага, філолага, драматурга і тэатраведа. З Катула Петроўскі пераклаў 87 вершаў, памешчанных у трох частках: “Лесбія”, “Сябры і ворагі”, “Вандравання”. Петроўскі змог прыдаць рытмам Катула натуральнасць, а інтанацыям легкасць размовы. Але і ў інтэрпрэтацыях гэтага перакладчыка не ўдалося пазбегнуць страт- многія строкі Катула у перакладах згубілі сваю краткасць і іншыя якасці, што былі свойственныя лацінскаму арыгіналу.
Больш за 70 гадоў працаваў над Катулам С.Шэрвінскі. ен такім жа чынам, як і Фет, пераклаў увесь зборнік вершаў.У ягоных перакладах рускаязычны чытач змог успрыняць і ацаніць творчасць Катула ва ўсей паўнаце, з усім багаццем вобразнасці і рытмічных нюансаў арыгінала. Няхай пры блізкім рассматрэнні ў тэкстах веронскага паэта бачныя некаторыя няскладнасці, гэта ні ў якім разе не змяншае творчага подзвігу перакладчыка. На пачатку XXI стагоддзя імя Катула прыцягвае ўсе большую колькасць даследчыкаў, з’яўляюцца новыя інтэрпрэтацыі ягонай паэзіі. Свае месца сярод новых інтэрпрэтатараў займае Г.Цыплакоў. У сваей працы над перакладамі ен зыходзіў з таго, што тэксты Катула- гэта найперш паэзія, і стараўся адэкватна перадаць агульны настрой і стылістычную своеасаблівасць подліннага выдання.
Чытачам трэба мець на ўвазе, што некаторыя вершы напісаныя фалекіем. Пры такім рытмічным строе ў сярэдзіне кожнага радка пры чытанні трэба рабіць паўзу(цэзуру). У лацінскай мове паўза ставіцца незалежна ад словападзелаў, г.зн. яна можа прыйсціся на сярэдзіну слова, але адукаваныя рымляне ведалі і адчувалі канон чытання і ставілі цэзуру правільна. Большасць рускіх перакладчыкаў фалекія таксама ставяць паўзу, нягледзячы на словы, і ў сувязі з гэтым вельмі складана адчуць рытміку подлінніка. У большасці перакладаў, аднак, цэзура ставіцца строга паміж лексічнымі адзінкамі-перакладчык робіць стаўку як на адукаванага чытача, так і на непасрэднае ўспрыманне.
Трэба зрабіць некалькі паясненняў адносна асабовых імен. Сапраўднае імя каханай Катула , у гонар якой паэт напісаў большасць твораў, было Клодзія. Гэтая жанчына належала да вышэйшага сенатскага сасловія, і была жонкай Квінта Цэцылія Метэла Цэлера. Першы яе брат быў абраны консулам, другі- народным трыбуном. Катул называе Клодзію Лесбіей, пэўна, таму, што ен вельмі захапляўся паэзіей паэтэссы з Грэцыі Сапфо, якая, як вядома, жыла на востраве Лесбас.
У вершах сустракаюцца таксама імены Фурыя і Аўрэлія, да якіх Катул звяртаецца то рэзка, то з іранічнай пахвалой, але хто яны такія- невядома. Імены ж Сепцімія і Акмы, хутчэй за ўсе, выдуманыя, бо ніякіх ведаў аб іх не захавалася.Калі ж судзіць па імені, то Сепцімій, магчыма, паходзіць з добрай рыммскай сям’і, а імя Акма паказвае на тое, што гэта магла быць грэчаская вольнаадпушчаная рабыня. Такім чынам, закаханыя не роўныя па сацыяльнаму статусу, і гэта надае саюзу асобую напружанасць. Але ўсе заканчваецца добра, бо бог Амур чыхае направа(у рымлян шчаслівай лічылася левая старана, у грэкаў-правая). Добрае заканчэнне дае магчымасць лічыць, што верш напісаны ў грэчаскім варыянце. Ювенцый- асоба таксама невядомая, мабыць, маецца на ўвазе юнак са знаемых Катула.
Сустракаюцца ў катулавых творах і геаграфічныя назвы. Ужо адзначалася, што по ягоных творах можна вывучаць антычную геаграфію. Так, Кірэна- грэчаская калонія і горад на афрыканскім беразе, заснаваны царом Батам, магіла якога знаходзілася ў цэнтры горада і лічылася святыняй; Лівійская пустыня, знаходзіўшаяся на поўдзень ад Кірэны, асаблівая тым, што тут распалагаўся знакаміты аазіс з храмам егіпецкага бога Амона, якога рымляне атаясамлівалі з Юпіцерам.
У цэлым лірыка Катула разбурала ўстаноўленыя нормы эпіка-драматычнай паэзіі і спрыяла станаўленню таго класічнага стылю з дамініраваннем тыпічнага над характэрным, які стаў асноўным у літаратуры імперыі.
Але не варта лічыць, што Катул пісаў вершы выключна пра сваю каханую. Другая асноўная тэма лірыкі Катула- насмешка, рэзкая і бязлітасная, увесь час завостранная супраць пэўных асоб, на манер старажытных ямбографаў; ен сам называе свае насмешлівыя вершы “ямбамі”. Поўнасцю застаецца верным ен традыцыі антычнай ямбаграфіі і ў плане выбару аб’ектаў для асмейвання: фізічныя недастаткі, крадзеж, нізкі маральны ўзровень і г.д., вось тыя якасці, якія Катул прыпісвае асмейваемым ім асобам. У такім жа тоне вытрыманыя нападкі на Цэзара і ў асаблівасці на аднаго з агентаў Цэзара, Мамурру. Пры ўсей гіпербалічнасці сродкаў выражэння гэтыя нападкі маюць рэальную аснову, і, па словах гісторыка Светонія, Цэзар сам прызнаваў, што “на яго пастаўлена вечнае клеймо вершыкамі Валерыя Катула пра Мамурру”. Некаторая колькасць вершаў накіраваная супраць паэтаў архаістычнага напрамку. З гэтай мэтай ствараюцца жартоўныя сітуацыі. Так, каханая нібыта дала абет падчас спрэчкі , што ў выпадку прымірэння прынясе ў ахвяру Венеры вершы ”найгоршага” паэта (пэўна, самога Катула); прымірэнне настала, і цяпер у вогнішча смела могуць адправіцца... “Анналы” нейкага Валузія. Насмешлівая лірыка Катула неаднаразова набліжаецца да тыпу італійскага фальклорнага “паругання”; аднойчы ен нават як бы прыгадвае сам працэс, заклікаючы свае вершы “абступіць” нейкую “распутніцу” і патрабаваць аддаць назад прысвоены сшытак. Да фальклорных формул Катул прыбягае даволі часта. Так, адзіны у ягоным зборніку “застольны” верш, добра вядомы ў рускай літаратуры дзякуючы перакладу Пушкіна(“П’янай гаркатой Фалерна”), заканчваецца ў подлінніку праз дзве “загаворныя” формулы: ен “ссылае” ваду, “пагібель віна”, да постнікаў і “замацоўвае” загавор указаннем, што “тут знаходзіцца чысты Вакх”. У перакладзе Пушкіна гэтыя фальклорныя рысы згладжаныя ці ўвогуле адсутнічаюць, і верш атрымоўвае больш “анакрэанатычны” характар.
Як і трэба чакаць ад паэта новага напрамку, Катул вельмі ўважлівы да формы. Поліметры выглядаюць інакш, чым эпіграммы. Дынамічнасць поліметраў знаходзіць выяўленне ў хуткім тэмпе, з якім на працягу нешматлікіх вершаў павялічваецца колькасць пытанняў, адказаў, выгукаў. Думкі звязваюцца як бы раптоўна, нечаканымі асацыяцыямі, якія робяць ўражанне непасрэднай адкрытасці. Мова мае інтымна-фамільярную акраску; шмат элементаў жывой звычайнай мовы, правінцыялізмаў, эмацыянальных слоў, ласкавых ці непрыстойна-грубых. Аффектыўнасць тона павышаецца рэзкімі фарбамі , гіпербаламі, гратэскнымі вобразамі. У эпіграммах усе гэтыя маменты “непасрэднага” стыля значна аслаблены, і прэваліруе больш лагічная кампазіцыя з надзвычайна майстэрскім спосабам руха думкі да рытмічнага строю элегічнага дысціха. “Жарты” Катула, пры ўсей, на першы погляд, прастаце, прадстаўляюць рэзультат сур’езнай работы над мастацтвам малой формы.
Але ні фармальная віртуознасць, ні навізна пачуцця не павінны засланяць той абставіны, што суб’ектыўная лірыка Катула з’яўляецца прадуктам поўнага распаду погляду на свет. Згубіўшы павагу да ідэалагічных багаццяў мінулага, Катул не знаходзіць якога-небудзь новага цэнтра жыцця. Ягоная суб’ектыўнасць не мае моцнай асновы, распыляецца ў маментальных рэакцыях альбо ўходзіць у бязвольнае самасазерцанне. Катул трымаецца за сяброўства як за адну з істотнейшых жыццевых апор. Гора і расчараванне- смерць брата, безадказнае каханне, рэальная ці не здрада сяброў- перажываюцца ім з надзвычайным болем і выклікаюць хвалі вострага песімізму. І калі Катул у гэтыя моманты адчаю раптоўна звяртаецца да багоў, трактуючы іх як сілы выключна маральнага парадку, мы ўлаўліваем сувязі паміж духоўнай пустэчай, выкліканай развалам поліснага строю ў Рыме, і пачынаючымі нарастаць у гэты час рэлігіезна-этычнымі рухамі.
Больш крупныя творы адносяцца ў большасці да катэгорыі “вучонай” паэзіі, у першую чаргу паэзіі александрыйскага стылю. Так, Катул перакладае элегію Калімаха “Локан Берэнікі”. Як паказала так даўно знойдзеная частка подлінніка, преаклад зроблены з зусім незвычайнай для рымскай мастацкай практыкі дакладнасцю. Катул пытаецца поўнасцю перадаць рытміка-сінтаксічны рух арыгінала, прыдаць лацінскаму элегічнаму дысціху тую гібкасць, якая была звычайнай для гэтага размера ў элліністычнай паэзіі. На тэмы Калімаха напісана і цікавы верш “Ацціс”. Ен пераносіць нас у атмасферу оргій Кібелы, турбаваўшых у тыя ж годы паэтычнае ўяўленне Лукрэцыя. Патэтыка і некальаі высакапарная, ”дыфірамбічная” ўрачыстасць саздаюць своеасаблівый “азіянскі” стыль у паэзіі, падтрымліваемы ўсхваляваным “галліамбічным” размерам. Кантраст паміж вострым светаадчуваннем малаазійскага культа і звычаіным эллінскім пачуццем жыцця распрацаваныя на фоне супрацьпастаўлення цывілізаванай абстаноўкі грэчаскіх пасяленцаў і дзікага горнага пейзажу Фрыгіі. Можна было б паставіць пытанне: ці не навеяныя гэтыя рэдкія ў антычнай паэзіі карціны віфінскім вандраваннем аўтара? Але ніякай інфармацыі пра час састаўлення паэмы няма. Самым значным творам Катула ў стылі высокага пафасу з’яўляецца, аднак, “Вяселле Пелея і Фетыды”, састаўлены на аснове невядомых нам эллінскіх сродкаў. Паэма “вучоная”, з майстэрскі зробленымі міфалагічнымі намекамі, вялікай колькасцю асабовых імен і неаднаразовымі спасылкамі на міфалагічную традыцыю, але Катула “вучонасць” цікавіла усе ж менш, чым патэтыка. Апавядальная частка распрацоўваецца скупа, істотнейшыя паведамленні або зусім апускаюцца, альбо паведамляюцца мімаходам, асноўная ўвага- да паказу настрою, псіхалагічных матывіровак, апісанняў, патэтычных прамоў. Цікавая кампазіцыя паэмы. Пачынаецца яна з пахода арганаўтаў і пабудовы карабля “Арго”. Аказваецца, калі “Арго” быў першы раз спушчаны на ваду, марскія німфы выплылі на паверхню вады, каб паглядзець на дзіва, і тады Пелей закахаўся ў Фетыду. Паэт адразу пераходзіць да апісання вяселля. Сярод падаркаў на вяселле маецца пурпурны дыван, на якім знаходзіцца выява Арыядны, пакінутай Тэсеем на востраве Наксосе і прынятай Вакхам. Гэтым матывіруецца увядзенне доўгага адступлення(аўтар сам называе яго “адступленнем”) аб Арыядне, займаючага больш за палову ўсяго твора. Характэрнае для элліністычнай паэзіі апісанне вырабаў выяўленчага мастацтва, суправаджаемае псіхалагічным талкаваннем, з’яўляецца ў сваю чаргу толькі рамкай для апавядання паэтычных ці сентыментальных эпізодаў міфа, напрыклад гісторыі кахання Арыядны і Тэсея. У цэнтры адступлення памешчаны абураны маналог пакінутай Арыядны, блізкі па стылю да маналогаў трагедыі і ўзбагачаны эффектнай рыторыкай.Пасля адступлення паэт вяртаецца да вяселля. Апускаючы агульныя матывы, такія, як “яблык раздору”,ен спыняе ўвагу на малавядомых фігурах багоў, што прысутнічаюць у якасці гасцей. Новая ўстаўка: багіні лесу ў якасці прадбачання распавядаюць пра будучую веліч Ахілла, сына Пелея і Фетыды. У заключэнне пессімістычеая нотка: багі, якія калісьці прымалі ўдзел у святах людзей, адвярнуліся па прычыне вялікай колькасці людскіх грахоў. “Рамкавая” кампазіцыя, пры якой унутры адной тэмы знаходзіцца другая, унутры другой- трэцяя і г.д., прадстаўляе сабой адзін з любімых прыемаў элліністычнай паэзіі, якую яшчэ часта можна будзе сустрэць у рымскай літаратуры. Той жа “рамкавай” кампазіцыі Катул прытрымліваецца і ў вялікай элегіі “вучонага” стылю “Да Аллія”, дзе матывы асабовага характару-паслуга сябра, любоў, смерць-пераплеценыя з міфалагічнымі сказаннямі. Спалучэнне асабовай любоўнай тэмы з любоўна-міфалагічнай, што можна сустрэць ужо у элліністычных аўтараў, прыгатаўляе жанр любоўнай элегіі, у хуткім часе атрымаўшай шырокае развіцце ў рымскай паэзіі.
Спалучэнне “вучонага” стылю з прыемамі фальклорнай песні можна знайсці ў Катула ў вясельных гімнах(эпіталаміях). Адзін з гімнаў, напісаны для сапраўднага вяселля, прадстаўляе сабой лірычнае суправаджэнне да рымскага абрада вяселля ў ягоных паступовых этапах. Другі пабудаваны як “спаборніцтва” двух хораў, хора дзяўчын, абараняючага нявесту, і хора юнакоў, якія знаходзяцца на боку жаніха. Перамога застаецца за юнакамі. У гэтых вершах заметнае знаемства з Сапфо, класічнай паэтэсай эпіталаміеў.Другі эпіталамій цікавы як адзін з першых вопытаў пабудовы новага паэтычнага сінтаксісу, перахода ад доўгіх складаных сказаў да кароткіх фраз, злучаных па пынцыпу кантраста ці параллелізма, па тыпу Феакрыта. Гэтая рэформа, пачатая Катулам, атрымала затым працяг у Вергілія.
Творчасць Катула стаіць на мяжы паміж архаічнай паэзіяй і “залатым часам” Аўгуста. Прынесеннае паэтамі новага пакалення узбагачэнне света пачуццяў і фармальныя дасягненні былі ўспрынятыя “класічнай”рымскай літаратурай. Але самі паэты, у тым ліку і Катул, аказаліся заслоненымі гэтай “класічнай” літаратурай. У I-II стагоддзі н.э. вершы Катула карысталіся папулярнасцю; “школьным” аўтарам ен не стаў, і позняя антычнассць мала ведала яго.Толькі шчаслівы выпадак данес да нас творы гэтага выдатнага паэта. У родным горадзе Катула, Вероне, захаваўся адзіны экземпляр вершаў знакамітага веронца, і на пачатку XIV стагоддзя гэты экземпляр быў знойдзены сярод рознага хлама. Інтымная суб’ектыўная лірыка Катула, часам набліжаючаяся да лірыкі новай Еўропы, заняла з таго часу свае месца ў сусветнай літаратуры. Буйнейшыя лірычныя паэты Еўропы з увагай адносіліся да твораў Катула. Яго любіў і перакладаў Пушкін, а ўжо у савецкі час Аляксандр Блок напісаў некалькі старонак пра тлумачэнне “Ацціса” Катула.
ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru