Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Гістарычная праўда і мастацкі вымысел у рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”


«Каласы пад сярпом тваім» — адзін з найболып] вядомых твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта гіста-рычны раман. Падзеі ў ім адбываюцца напярэдаді паўстання 1863 года. Зразумела, што сам пісьменнік не мог пры іх прысутнічаць. Яму былі вядомы толькі гістарычныя звесткі пра становішча ў краіне напярэ-дадні паўстання, пра само паўстанне, пра людзей, якія ў ім удзельнічалі. Але ўсё гэта дае вельмі агульную карціну, не паказваючы нічога канкрэтнага. Таму аўта-ры гістарычных раманаў вымушаны змяшчаць рэаль-ных персанажаў гісторыі ў абставіны, якія створаны фантазіяй пісьменніка. Раман «Каласы пад сярпом тваім» не з'яўляецца выключэннем. Большасць персанажаў у ім, нават га- лоўны герой твора Алесь Загорскі, наўрад ці існавалі на самай справе. А такія рэальныя гістарычныя асо- бы, як Каліноўскі, Урублеўскі, Сыракомля, Дунін-Мар- цінкевіч і Шаўчэнка не маглі ўдзельнічаць у здарэн- нях, што апісваюцца ў рамане. I зараз мы дакладна не ведаем, якія яны мелі характары, ці рабілі такія ўчынкі, ці падобныя яны на вобразы, што былі створаны Ка- раткевічам. Аднак гэтага і не патрабуецца. Мэтай аў- тара, які піша гістарычны раман, не з'яўляецца даку- ментальнае апісанне гістарычных падзей. Тым больш, што зрабіць гэтае немагчыма. Нават чалавек, які быў іх сведкам, не зможа дакладна назваць матывы і пры- чыны ўчынкаў людзей, ведаць іх думкі і пачуцці. У гіс- тарычным рамане аўтар стараецца перадаць людзям сваё разуменне падзей, што некалі адбываліся. А так- сама ён ставіць перад чытачамі самыя розныя пытанні і праблемы, як і ў любых іншых творах. Уладзімір Караткевіч, дзякуючы добраму веданню падзей, што адбываліся ў 1863 годзе, змог намаляваць вельмі дак- ладную і рэалістычную карціну таго часу. Гэтыя ж веды дапамаглі яму ўключыць у раман, амаль не ад- ступаючы ад рэальных фактаў, выдуманыя падзеі і персанажаў. У рамане Караткевіча мастацкі вымысел і гістарычная праўда дапаўняюць адно аднаго. Пісь- меннік змог намаляваць поўную карціну жыцця Беларусі ў тыя часы так, як ён яе бачыць і разумее, змог яскрава і дакладна паказаць тагачасныя праблемы. Удалося Уладзіміру Караткевічу ўключыць і распра-цаваць у рамане тэмы кахання, радзімы, гістарычнага лёсу народа. Як бачна з усяго вышэйсказанага, Іістарычная праўда і мастацкі вымысел аднолькава важныя ў гістарыч-ным рамане. Рэальныя факты расказваюць аб стара-жытных падзеях, мастацкі вымысел дапамагае аўтару закрануць у творы вялікую колькасць тэм і праблем. Уладзімір Караткевіч здолеў па-майстэрску аб'яднаць іх у сваім рамане. Яму ўдалося са спалучэння гіста-рычных звестак і сваёй фантазіі стварыць найціка-вейшы твор, якім будуць захапляцца яшчэ шмат чы-тачоў.
ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru