Кароткі змест:
У народзе засталася песня з давен-даўна пра жорсткага бесчалавечнага пана Патоцкага і прыгожую Бандароўну. "У слаўным месце Берастэчку" жыў Бандарэнка. У яго была дачка-прыгажуня Бандароўна: Хараства такога ў свеце Не было, не будзе; Аб ёй людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе. У карчму, дзе гуляла моладзь, прыблукаўся пан Патоцкі. Банкятуе з казакамі, Мёд, віно п'е квартай, К маладзіцам і дзяўчатам Лезе смоллю ў жарты. Бандароўна за нахабныя жарты выцяла пана па твары. Патоцкі пачаў пагражаць "усёй казачай брацці". Бандароўна кінулася ўцякаць ад панскай помсты. "Дзікая пагоня" ад-шукала дзяўчыну і прыцягнула ў панскія харомы. I стаіць яна прад панам, Як калінка тая, Што у лузе над ракою Вецер пахінае. ...Глядзіць смела, ані моргне, Ворагу у вочы.
Пан Патоцкі загадаў накрыць "стол дубовы сытаю ядою", прынёс з бакоўкі стрэльбу. Спытаў у Бандароўны, што яна выбірае: з ім "піць, гуляці, ночкі каратаці ці навекi косці парыць у зямельцы-маці?" Бандароўна выбрала апошняе: - Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою. Пан застрэліў Бандароўну. Але праз нейкі момант пачаў праклінаць сябе. Бацькі забралі мёртвую дачку, дома яе "прыбіралі, як да шлюбу". Пан хацеў неяк загладзіць сваю віну: "шоўкам кажа абіваці гроб той дзераўляны", загадаў музыкам граць сумную мелодыю. Бандароўну пахавалі, але вестка пра смерць дзяўчыны разляцелася па ўсёй Украіне. "Задымелі у пажарах панскія сялібы", пайшла крывавая бітва. "3 долі горкай Бандароўны" засталіся песні і ўспаміны. |