Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Дуб-дзядуля


Кароткі змест:

   На надзеле героя-апавядальніка рос стары дуб. Неяк, напрацаваўшыся, герой лёг пад ім адпачыць.
   Дуб-дзядуля загаварыў чалавечым голасам. Успомніў сваю маладосць, калі вакол бьгў лес, шумелі побач сваякі-дубы. Папрасіў чалавека прынесці чыстай вады, тады б ён пакінуў пасля сябе памяць, нашчадкаў. Чалавек кінуўся шукаць вады. Першае возера, якое ён знайшоў, было напоўнена людскім потам. Каля яго стаяла жанчына па імені Праца. Яна сыпала ў возера зямлю, каб менш давялося людзям ліць поту, напаўняючы возера.
   Ля другога возера, возера слёз, была Бяда. Яна дзень і ноч у катлах ля вогнішча высушвала людскія слёзы, а возера не мялела.

  Трэцяе возера поўнае не вады, а чырвонага віна, у якім апавядальнік пазнаў кроў. Бабулька па імені Цярпенне чэрпала конаўкай з возера і палівала зямлю.
   Разбудзіла апавядальніка бура. Дуб-дзядуля ляжаў павалены. Праз некалькі гадоў з-пад яго вылезлі тры тоненькія роўныя дубочкі. 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru