Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Быў у чысцы


Кароткі змест:

   Селянін ідзе апоўначы крыху на падпітку дамоў. Разважае, калі было больш паноў, раней ці цяпер. Падлічыўшы старых і новых паноў, аж сумеўся:
   ...Ой, штосьці кепска выходзе,
   Цяпер ці не болей настала паноў,
   Не надта свабодна ў гэтай свабодзе.
   Раптам перад ім стаў памерлы аканом. Як і пры жыцці, з бізуном, толькі надта худы. Пачаў прасіць дапамагчы яму змыць грэх, якраз гэта грэх за Мацея і яго жонку. Селянін пашкадаваў аканома ("Нацярпеўся і ён... гэтак ссох ад агню - толькі скура ды косць"). Пайшоў услед за ім у чысцец, дзе адбываюць пакуты пасля божага суда грэшнікі. Нагледзеўся там усякіх дзіваў. Мацей заўважае, што
   3 мужыкоў тут не надта каб шмат,
   А ўсё больш дык багатых паноў.
   На зямлі адцярпеўшы, наш брат
   На той свет, як па масле пайшоў.
   А панам дык і трудна цярпець
   Без прывычкі, дык стогнуць, аж жах!
   Мацей ледзь знайшоў тое месца, "гдзе аканом Бізуньскі цярпіць", даў аканому вады і той, змыўшы ўсе грахі, знік, як пара.
   Мацей не памятае, як выбраўся з чысцу. Ачнуўся ў хаце на печы, балела галава і хацелася піць. Не здарма ж пабываў у чысцы. 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru