Прадмова да дудкі беларускай |
Звяртаючыся да "братцаў мілых, дзяцей зямлі-маткі", аўтар тлумачыць, што "наша бацькава спрадвечная мова, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "му-жыцкай завуць", завецца беларускай. Пераконвае, што наша мова "такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая", гаворыць аб яе стара-жытнасці. На прыканцы "Прадмовы" робіцца экскурс у гісторыю беларускай зямлі, калі яна добраахвотна з'ядналася з Літвой і Польшчай. Тлумачыцца яе назва: "Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася". Ва ўмовах, калі назва "Беларусь" была афіцыйна забаронена і пакаленні людзей нарадзіліся і жылі ў Паўночна-Заходнім краі, Мацей Бурачок палічыў неабходным пазначыць межы старажытнай дзяржавы, у якой, "як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца", акрэсліць спрадвечную этнічную тэрыторыю нашай радзімы: "Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак..." |