Лірычны герой звяртаецца з прывітаннем да ветру «з да-лёкага свету», які прынёс добрыя весці. На Захадзе «б'юцца ддя славы, свабоды і чэсці і робяць вольных лю дзей з мужыкоў». Далей гаворка ідзе пра родны край і тыя змены да лепшага, якія павінны адбыцца тут: Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце, Годзе, чыноўнікі, ездзіць у двор, Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці, 3 хаткі астаткі даваць на пабор. Мужык і шляхціц прысягнулі «быць сабе вольны і роўны народ», разам вырашаць грамадскія справы і змагацца з ворагам.
Сваю «святую зямлю» лірычны герой просіць «радзіць нам збожжа ды судзіць пажаць», Сюды ўжо болыд «не прыйдзе вораг з маскоўскага краю» забіраць зерне. У апошніх радках верша гучыць заклік-спадзяванне ў роўнасці, «у свабодзе зажыць шчасліва». |