Умарыўся |
Кароткі змест: Стары селянін адчувае страшэнную стомленасць. Выпрагшы каня, ён прысеў на полі. Доўга думаў і прыйшоў да высновы, што пара "старыя косці грэць на пяколку ў цяпле", што сыны справяцца з гаспадаркай самастойна. Як ён сябе памятаў, "не глуміў дарэмна хлеб на свеце - гнуў карак, рукі мазоліў". Усе ў хаце спалі, калі Габрусь злез з печы, апрануўся, «насунуў вялікую зрэбную торбу на плечьі, узяў кій у рукі, нешта пашаптаў на кут і выйшаў з хаты». Ён пажадаў шчасця роднай хаце, бацькоўскаму кутку, «неспагадлівым дзет-кам» сваім і пайшоў жабраком у свет. |