Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Пан Шабуневіч


Кароткі змест:

   Пана Шабуневіча "са старапапельскіх Шабуняў" да слёз узрушыла прамова чалавека, які гаварыў на роднай мове. Ён адчуў падтрымку ўласным уяўленням і перакананням.
   Жонка пана Шабуневіча, шляхцянка і каталічка "аж з дзесятага калена", не можа дараваць мужу "ані рэлігійнай бесстароннасці, ані яго "простай", "мужыцкай" мовы". Пан Шабуневіч доўга не спрачаўся, "калі жонка пачынала аб веры", але ніколі не ўступаў, калі спрэчка перакідалася на мову. Гэтыя два пытанні заўжды парушалі сямейны лад і паразуменне.
   Адбываюцца выбары ў земства. Шабуневіча запісалі ў польскую курыю. Сваёй, беларускай, ён не знайшоў, хоць ёсць руская, яўрэйская. Не дапамаглі і "разумныя кніжкі", газеты на роднай мове, якія ён пачаў чытаць і збіраць.   Радуе пана Шабуневіча, што дадзены дазвол у пачатковых школах дзяцей навучаць веры на той мове, на якой размаўляюць бацькі. Толькі зноў расчараванне - "беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў".
   Марыць пан Шабуневіч аб "школцы беларускай. Чытаць, пісаць і крыху гісторыі". 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru