Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Жыццё i творчасць Дуніна-Марцінкевіча: палемічныя заметкі


 Многае ў нашай нацыянальнай літаратуры да канца так і не вывучанае, не высветленае. Можа, таму, што слабыя сілы літаратуразнаўцаў і крытыкаў? Здаецца, не. Вунь колькі іх — вядомых, славутых, таленавітых: Каваленка, Мушынскі, Гніламёдаў, Бугаёў, Яскевіч. На жаль, няма Рыгора Бярозкіна, які так хораша пісаў пра паэзію Купалы, Багдановіча, Куляшова. Няма Бечыка, кнігу якога «Прад высокаю красой» чытала і перачытвала. Няма ў жывых Алеся Адамовіча і Уладзіміра Калесніка. Першы так цудоўна, зразумела пісаў пра прозу Чорнага, Гарэцкага, сам быў вялікім майстрам мастацкага слова. Другі адкрыў нам у поўным аб'ёме заходнебеларускую літаратуру, дабіўся яе ўвядзення ў акадэмічную гісторыю літаратуры, школьныя і іншыя падручнікі. Але была і вульгарная крытыка. Былі спробы даваць чыста палітычныя, сацыялагічныя ацэнкі літаратурным з'явам. Я думаю, што з Марцінкевічам менавіта так і абышліся. I пісалі, і гаварылі пра спачуванне пісьменніка бедным і загнаным. I шукалі сацыяльныя канфлікты ў яго творах. А на маю думку, дык іх у яго мала, яны паглынаюцца канфліктамі і праблемамі іншага, маральна-этычнага плана. I няма чаго гэтага баяцца. I не трэба нам падвышаць Дуніна-Марцінкевіча да ўзроўню сацыяльнага паэта Багушэвічавага кшталту. Вам патрэбныя доказы? Калі ласка. Возьмем «Сельскую ідылію» («Сялянку»), якая ў нашы дні адрадзілася на сцэне, мае поспех у гледача. Праўда, тут паказаны зласлівы і бязлітасны камісар — сапраўдны крывапівец. Сяляне стогнуць пад яго ўладай і чакаюць добрага пана-збавіцеля: «...як пачуе чы даведаецца камісар, то і скура будзе ў рабоце і апошнюю авечку адбярэ. Лепей прышчамі зубамі язык і кланяйся нізка», — гаворыць непакорліваму Ціту Навум Прыгаворка — любімы герой пісьменніка, ролю якога ў п'есе ён звычайна сам і выконваў. Аднак большая сіла п'есы — у выкрыцці такіх чалавечых заганаў, як прыстасаванства і ўгодніцтва, пакланенне перад замежнымі звычкамі і пагарда да свайго, роднага, мясцовага, крынічнага. Сюжэт «Сельскай ідыліі» традыцыйна сентыменталісцкі: на працягу амаль усяго дзеяння п'есы выкрываецца франкаманія князя Лятальскага і паказваецца працэс яго маральнага перавыхавання пад уплывам пераапранутай у сялянку дваранкі Юлі Дабровіч, яе бацькі і іншых сумленных людзей. Сіла п'есы заключаецца ў кульце дабра, справядлівасці, у пакаранні зла.
   Тое ж самае назіраем і ў пазнейшай п'есе, вадэвілі «Залёты». Твор напісаны ў 1866 годзе. I ніякай сацыяльнасці, на маю думку, у ім няма. Як няма яе і ў славутым Гогалевым «Рэвізоры». Тут адбываецца сутычка чысціні, светласці, маладосці з яе марамі, глыбокімі пачуццямі, спадзяваннямі на лепшы зыход іх справы — блізкай жаніцьбы, і невуцтва, цемрашальства, запалоханасці, якімі карыстаюцца прыблуды суддзі кручковы і пісулькіны. Якая тут сацыяльная праблематыка, калі пыха не дае прымірыцца Ліпскаму і Пратасавіцкаму, прымірыцца дзеля дзяцей, забыцца на недарэчнасці ва ўзаемаадносінах? Які сацыяльны статус мае Кручкоў? Самадзержац? Эксплуататар?
   Ды проста прайдзісвет, хабарнік, вужака, які з любой справы можа знайсці сабе выгаду. Такія былі і будуць пры любой уладзе, у любы час. Не будзе іх толькі ў грамадстве абсалютна роўных і высокаінтэлектуальных людзей. Ці будзе такое грамадства калі-небудзь — пакажа будучыня.
   Можа, я чаго і не разумею, але адчуваю, што мы памыляемся ў агульнай ацэнцы спадчыны Марцінкевіча ў цэлым. Зрабіўшы з яго востра сацыяльнага пісьменніка, мы выпусцілі з поля зроку яго польскамоўныя вершы. Некаторыя з іх стаяць ля вытокаў беларускай філасофскай лірыкі— «Малітва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Прыпяць» і некаторыя іншыя. У іх аўтар задумваецца над праблемамі жыцця і смерці, паказвае суадносіны вечнага і часовага, ставіць побач маладосць і старасць. Гэтыя творы — выдатная суб'ектыўная лірыка. Дык чаму мы вывучаем да гэтата часу паэму «Гапон», дзе Дунін-Марцінкевіч прадстае ў якасці рамантыка. I толькі. Дзе яго погляд на рэчаіснасць некалькі абмежаваны? Я задаю сабе і іншым многа пытанняў. Можа, гэта і кепска. Але я хаЧу разабрацца ў іх самастойна. Пішу і не думаю, якая будзе адзнака. Хай думаюць іншыя, хай калоцяцца. А мне хочацца дазнацца той ісціны, што Дунін-Марцінкевіч — паэт еўрапейскага ўзроўню. Што яго творчасць на беларускай і польскай мове не рэалістычная і толькі. Рэалістычныя яго творы вадэвільнага характару. Што ў гэтай творчасці непадзельныя адзнакі рэалізму, рамантызму і сентыменталізму. I падобны сплаў забяспечвае арыгінальнасць пошукаў аўтара, робіць яго паэзію маштабнай, шматзначнай.
   Я не разумею тых даследчыкаў, якія прызнаюць за літаратарамі (у залежнасці ад эпохі, часу) аднастыльнасць ці эвалюцыю ад аднаго стылю да другога. Літаратура на Беларусі развівалася ў 19 стагоддзі не па прамой лініі (больш для гэтага падыходзіць руская слоўная творчасць), а па некалькіх лініях адразу: рэалізм, рамантызм, сентыменталізм. Гэтыя лініі ўсе і выявіліся ў пачатку 20 стагоддзя.
   Не маю права рабіць навуковыя высновы. Прывяду радкі з верша Дуніна-Марцінкевіча «Малітва на памінальны дзень». Філасофскія:
   Ты толькі пыл мізэрны, чалавеча мара! Скарыся ў доме божым прад святой ахвярай,
   А ўзняўшы голас за бацькоў памёршых цені, Грахі свае пазнай і ачышчай сумленне.
   Гэта — Дунін-Марцінкевіч. Такім самым будзе Багда-новіч. Пазней!

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru