Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце". Галерэя характарау у творы.


№ 1.

"Людзi на балоце" -- раман пра жыхароу глухой вёсачкi Куранi, адрэзанай ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. Iвана Мележа больш за усе прыцягвае штодзеннае жыцце куранеуцау, тое знешне неяркае, шэрае, з чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенау людзей, моцна прывязаных да зямлi.

Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмi ужо "празаiчным". Нiякiх значных подзвiгау, абсалютна нiчога гераiчнага куранеуцы у рамане не робяць. Днi кожнага з iх перапоунены неадкладнымi справамi, клопатамi, якiя з году у год паутараюцца. Трэба i сваячасова скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць неурадiвае жыта, i зкалацiць яго цагамi. I назбiраць грыбоу у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце бясконцых турбот, гаспадарчых разлiкау i разваг iдуць год за годам, праходзiць жыццё палешукоу.

Вядома, што не толькi працай захоплены "балотныя людзi", хоць iменна ёй аддаюць яны большую частку свайго часу. Ёсць у iх час роздыху, традыцыйныя святы, днi вясёласцi, зусiм непабныя на чарагу iншых будзеных дзен. Тады яны тоупяцца на нядзельным кiрмашы у суседнiх Юравiчах, п'юць самагонку i спяваюць песнi на вяселлi, шумяць на сходцы, да хрыпаты спрачаючыся пра зямлю, пра яе перадзел.

З амаль этнаграфiчнай дакладнасцю адмоулен у рамане быт беларускага палесся. Перад намi -- нiбы замкнуты у сябе, звычайны вясковы свет, дзе свае нацыянальныя традыцыi, паданнi i пелер'i, зiмовыя дзявочыя пасядзелкi, iгрывчы з песнямi, калядная варажба i хаджэнне з "казой" -- гэта i многае iншае натуральна i свабодна увайшло у раман.

Варта уважлiва усяукацца у наiуна-прастелушны расказ аб начной сустрэчы з ведзьмакамi, праходзецца ад таго, як старая знахарка верыць чарадзейнаму "зелью" з лекавых трау, або звярнуць увагу на апiсанне абеда у сям'i куранеускага кулака Глушака, якi строга захоувае демастроеускiя сямейныя традыцыi, i лёгка адчуць, з якiм веданнем усяго укладу народна -- сялянскага жыцця выпiсаны шматлiкiя жанравыя карцiны рамана.

I усе гэта уключана аутарам у раман не дзеля дэмагогii i паэтiзацыi старадаунасцi. Зроблена гэта у iмя паунаты мастацкага узнаулення жыцця сялянства, якое не разабавiлася ад iнстiжа засасонау мiнулага, а ужо збудзеца да затыунай "творчасцi новага жыцця".

№ 2.

З першых старонак рамана "Людзi на балоце” чытача захоплiваюць праудзiвыя сцэны жыцця глухой палескай вескi Куранi. Сярэдзiна 20-х гг. У свеце адбылiся вялiкiя перамены. Рабочыя i сяляне узялi уладу у свае рукi. Ленiн распрацавау кааперытыуны план перабудовы вёскi. Пiсьменнiк сцвярджае гiстарычную заканамернасць перабудовы вескi.

Ахоп жыццевага матэрiалу у творы вельмi шырокi. Пiсьменнiк паказвае спрадвечнае у побыте куранеуцау i новае. Жыцце, праца, быт, буднi, святы куранеуцау у рамане намаляваны усебакова, з лыбокiм веданнем усiх дэталей i падрабязнасцей.

Раман пачынаецца малюнкам працоунай чэрвеньскай ранiцы. Звычайны для куранеуцау клопаты i нялегкi час. Цiхiя ранiшнiя дымочкi, цырканне малака у даенкi, пошчак малаткоу, якiмi адбiваюць косы, плач санлiвага дзiцяцi -- усе гэта звычайны для куранеуцау побыт. З рамана даведваемся, як куранеуцы косяць i жнут, як малацяць i сеюць, як святкуюць каляды i ловяць рыбу, як гуляюць вяселле.

На спосаб жыцця куранеуцау наклала свой след прырода. З усiх бакоу вёску абступаюць балоты, вечна мокрыя лясы. Людзi жывуць, як на востраве. Нават зiмою сюды нялегка дабрацца. Доугiмi асеннiмi начамi людзi туляцца да цеплых чараноу. Здаецца у такi час вымiрае увесь свет. Зiмою да хат, укутаных снегам, падыходзiлi ваукi i будзiлi цiшыню нудным выццем. У творы дакладна намаляваны час. Бедная частка вёскi дужыцца на неурадлiвых палосках зямлi. Поле скупа плацiць за нялегкую працу. Лепшыя землi -- у кулака Халiмона Глушака. Кулак думае, як павялiчыць свае багацце, нажытае праудамi i няпраудамi.

Час быу iншым i адметным. Новае насенне, кiнутае Савецкай уладай у беларускую веску, зарунела у Куранях. Усе больш Куранеуцы гавораць пра перадзел зямлi. Павевы новага жыцця асаблiва пачынаюць адчувац ца у Куранях, калi вяртаецца са службы у армii Мiканор Дамецiк. Ён гутуе вакол сабе некаторых аднавяскоуцау, узначальвае перадзел зямлi.

Важнай падзеяй для Куранеу робiцца пабудова грэблi цераз балота. Нялегка было пераадолiць недавер, тугадумства, спрадвечную сялянскую хiтрасць. Грэбля ператвараецца у сiмвал далучэння куранеуцау да вялiкага свету.

Усё у рамане суаднесена са светам чалавечых характарау, пададзена у непарыуных сувязях з часам, сацыяльнымi пераутварэннямi, прыродай, бытам. А на перадзе герояу чакаюць яшчэ больш складаныя жыццевыя дарогi.

У рамане адлюстраваны першыя гады савецкай улады на Палессi. Сяляне працуюць на сваiх вузкiх палосках, працуюць цярпялiва, упарта, але неурадiмая зямля не можа забяспечыць самых сцiплых патрэб. Веска, адорваная ад свету непралазнымi балотамi, жыве старымi забабонамi. На вячорках дзяучата сур'езна расказваюць пра ведьмакоу i большасць гэтаму верыць.

Мiканор пасля некалькiх гадоу вайсковай службы вяртаецца у родную веску, каб дапамагчы вяскоуцам наладзiць новае жыцце. Аднак яго уражвае беднасць, галеча роднай вескi. У вяскоускiм побыце атсутнiчае элементарная гiгiена. Сяляне прывыклi да бруду i не зауважаюць яго. Мiканор спрабуе сказаць пра гэта мацi, але яна адказала яму, што так ва усiх, што яму толькi здаецца. Абураюць Мiканора не толькi бруд, але i п'янкi, якiя атупляюць чалавека, выклiкаюць жорсткiя, ледзь не да смерцi, бойкi.

Вёска у другой частцы рамана добра выяулена праз масавыя сцены. Адарваныя ад усяго свету непралазнымi балотамi, яны не страцiлi цiкавасцi да свету. Iм хочыцца даведацца, як жывуць людзi пад Мiнскам, якая там зiма, яiя краявiды. Выклiкае захапленне спрадвеку уласцiвае сялянам пачуцце гасцiннасцi i павагi да чалавека.

Хоня прызнаецца, што раней не наведвала Мiканора, бо былi упэунены -- няма чым асаблiва частаваць гасцей, як вымагае таго звычай. Дамецiха напамiнае Мiканору, што негоже iсцi на вечар, пакiнуушы у хаце гасцей. Разам з тым куранеуцы вызначаюцца коснасцю, калi размова заходзiць пра iх асабiстае жыцце.

Дружнае пярэчанне выклiкае думка асушыць балота. Але найбольш моцна гучыць выказванне, што няма такой сiлы, якая б магла саарганiзаваць усе сяло на агульную справу. Пры будоулi грэблi мы зауважаем змены, якiя адбылiся у свядомасцi сялян. Гэта iх першая калектыуная праца на карысць усiх. Яна захапляе сялян. Вяскоуцы пераконваюца, што дружна, грамадой можна адолець тое, што, здавалася раней, было непадсiлу.

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru