Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.


Вялiкая Кастр. сац. рэвал. прынесла у паэзiю Янкi Купалы новыя матывы i вобразы. Першая кнiга Я.К., выдадзеная у савец. час, -- "Спадчына"(1922). Кнiга адкрываецца вершам "Спадчына". Верш, напiсаны у час, калi у вынiку змовы iмперал. дзержау бел. зямля стала арэнай бiтвы маладой Сав. краiны з узброенай iнтэрвенцыяй. Верш прасягнуты вялiкай любоую паэта да радзiмы. Яе вобразы i малюнкi ён убiрау з самага маленства. Слова "спадчына” з'яуляецца сiнонiмам "бацькаушчына". Верш быццам звернуты у мiнулае уяуляе сабою лiрычны успамiн. Ен увесь звязаны з часам, у якi напiсан. У вершы "Мая навука” (1919) Я.К. зноу звяртаецца да тэмы, якая яго турбавала. Ен акiдвае позiркам пройдзены народам шлях у рэвалюцыю i таксама разгортвае перад намi пезажы порау года, падае вобразы дарогi, палетка, сенажацi, якiя складваюцца у вобраз роднай краiны

У гады грамадзянскай вайны i змагання з iнашаземнымi захопнiкамi бел. народ вылучыу са свайго асяродзя многа мужных барацьбiтоу. У вершы "На смерць Сцяпана Булата” (1921) Я.К. намалявау вобраз канкрэтнага рэальнага чалавека, подзвiг якога роуны подзвiгу легендарнага героя. Паэт расказвае пра удзел Сцяпана Булата у партызанскай барацьбе, пра яго непарыуныя суязi з народам.Я.К. вельмi любiу прыроду. На улоннi прыроды паэту добра думалася i марылася, прыходзiлi у галаву новыя задумыi вобразы. Асаблiва уладавалася Я.К. прыгожая мясцiна Ляукi на Аршаншчыне. Улетку 1935 г. ён напiсау у Ляуках вершы "Алеся", "Вечарынка", "Госцi", "Дарогi". З вершау i паэм Я.К. паустае паэ тычны вобраз Беларусi. Вялiкiм болем адгукнулася у сэрцы Я.К. вестка аб тым, што белапольскiя паны паводле несправядлiвага Рыжскага дагавора захапiлi заходнiя вобласцi Беларусi i Украiны. У днi самай вялiкай радасцi ен помнiу пра пакуты працоуных за калючым дротам мяжы. Вызваленне працоуных Заходняй Беларусi i Украiны надышло у вераснi 1939г. Верш "Беларускiм партызанам” напiсаны у вераснi 1941г. У вершы выказваюцца адносiны аутара да гераiчнай барацьбы бел. партызан. У вершы ажываюць вобразы акрывауленага палетка, параненых чужынцамi крынiц i рэк.

У снежнi 1921 г. у Мiнску сабрауся Трэцi Усебеларускi з'езд Саветау. Перад адкрыццем з'езда, калi усе дэлегаты усталi i пад гукi аркестра заспявалi "Iнтэрнацыянал", упершыню на бел. мове загучала пралетарская песня. Прыкладна на гэты час прыпадае праца Я.К. над перакладамi "Слова аб палку Iгаравым", выдатнага лiтарат. помнiка трох братнiх народау. Перш паэт зрабiу празаiчны пераклад, а потым паэтычны пад назвай "Песня аб паходзе Iгара". У паэзii Я.К. паслякастрычн. часу з'явiлiся новыя тэмы i вобразы. Паэт з вялiкай радасцю i горда сцю гаварыць пра небывалую энергiю працоуных, раскрывае духоуны узлет чалавека. Значнае месца у творчасцi Я.К. займае вобраз Сав. Беларусi. Паэт захоплены рамантыкай новага жыцця i для яго адлюстравання находзiць вобразы, характэрныя рамант. стылю. Асаблiва выразна праяуляецца гэта у яго творах аб савецкай моладзi. Верш "Арлянятам” -- гiмн новага жыцця. Маладых людзей ен парауновае з арлянятамi, каб ярчэй раскрыць сiлу, прыгажосць новага жыцця. Рамантызмам вызначаюцца малюнкi касьбы, сяубы у вершы. Пясняр услауляе Беларусь з яе гарадамi, фабрыкамi, заводамi. У творах "Беларусi ардэнаноснай” паустае вобраз савецкай Беларусi як iндустрыяльнай высокакультурнай рэспублiкi. Вершы Купалы ляукоускага цыклу парауноуваюць з "Болдзiнскай восенью” Пушкiна. У вершах гэтага цыклу -- уласлiвая прастата, шчырасць, шырокi лiрызм. Пауната чалавеч. шчасця, радасцi жыцця i працы маладой калгаснiцы уяуляюцца у вершах "Я -- калгаснiца", "Лен", "Госцi", "Вечарынка". Тэма паэта i паэзii у вершах: "За усе", "Мая навука". У iх Я.К. выказвае свае погляды на ролю i задачы паэзii, а у перакладах з рускай паэзii не цяжка прасачыць сувязь Я.К. з рускай класiчная паэзiяй ХIХ ст. Раннiя купалаускiя пераклады Крылова -- у гады Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Ен пераклау на бел. мову прозай i вершамi "Слова аб палку Iгаравым". У юбiлейныя пушкiнскiя днi у канцы 30-х гадоу паэтам была перакладзе на паэма "Медны коннiк". Я.К. пераклау на бел. мову раздзелы у паэме Някрасава "Каму на Русi жыць добра". Паэт перакладау розныя па складанасцi, iдэйнай праблематыцы творы Т. Шаучэнкi "Кабзар". У гады першай рэвал. 1905-1907гг. Я.К. пераклау з польскай мовы на беларускую творы Адама Мiцкевiча, вершы Марыi Канапнiцкай.

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru